Перайсці да зместу

Льюльяльяка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Льюльяльяка?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Льюльяйльяка (ісп.: Llullaillaco) — дзеючы вулкан у хрыбце Заходняй Кардыльеры Перуанскіх Анд, на мяжы Чылі і Аргенціны. Размяшчаецца ў вобласці вельмі высокіх вулканаў на высакагорным плато Пуна-дэ-Атакама ў пустыні Атакама, адным з самых сухіх месцаў у свеце. Абсалютная вышыня 6739 м, адносная - амаль 2,5 км. На вяршыні - вечнае зледзяненне. Апошняе выбуховае вывяржэнне датуецца 1877 годам, у наш час вулкан знаходзіцца ў сальфатарнай стадыі.

Льюльяйльяка — адзін з самых высокіх вулканаў планеты, другі па вышыні вулкан у свеце і сёмая па вышыні вяршыня Заходняга паўшар'я. Снегавая лінія на заходнім схіле перавышае 6500 м (найвышэйшае становішча снегавой лініі на Зямлі).