Любоў Канстанцінаўна Каспорская
Любоў Канстанцінаўна Каспорская | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1941 (83 гады) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, музычны педагог |
Узнагароды |
Любоў Канстанцінаўна Каспорская (нар. 25 кастрычніка 1941, в. Локці Чэлябінскай вобласці, Расія) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог, заслужаная артыстка Беларускай ССР (1978), народная артыстка Беларускай ССР (1991, апошняе ўзнагароджванне[1]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускую кансерваторыю (1967, клас М.Людвіг), асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам Т. Н. Ніжнікавай[2]. 3 1978 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. У 1966—1998 гадах салістка акадэмічнага хору Беларускага тэлебачання і радыё. Выканала шматлікія партыі саліруючага сапрана ў буйных кантатна-аратарыяльных творах музычнай класікі і беларускіх кампазітараў. Упершыню выканала вакальныя цыклы «Дзявочыя песні» Галіны Гарэлавай, «Вясёлыя дзіцячыя песні» Сяргея Картэса, «Песні кахання» Андрэя Мдывані, «Перайманне англійскіх балад» і «Незвычайная школа» Эты Тырманд і інш.
Аўтар зборніка вакалізаў (2006)[2].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каспорская Любоў Канстанцінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 152. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Народная артистка БССР Любовь Каспорская отмечает юбилей (руск.). ИА «Белинформ».
- ↑ а б Современное искусство Республики Беларуси (руск.). Репозиторий БГУКИ.