Людміла Мікалаеўна Жалнерчык
| Людміла Мікалаеўна Жалнерчык | ||||
|---|---|---|---|---|
| 
 | ||||
  | 
||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
| 
 | 
||||
| Нараджэнне | 
30 красавіка 1964[1] (61 год) | 
|||
| Адукацыя | ||||
| Вядомы як | === | |||
| Узнагароды | ||||
Людміла Мікалаеўна Жалнерчык (нар. 30 красавіка 1964, в. Леснікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Праходзіла службу на пасадах следчага, старшага следчага следчага аддзела Асіповіцкага гарадскога і раённага выканкамаў Магілёўскай вобласці; старшага следчага па асабліва важных справах следчага ўпраўлення УУС Брэсцкага аблвыканкама. Узначальвала ўпраўленне занальна-лінейнага кантролю папярэдняга расследавання, штаб УУС Брэсцкага аблвыканкама. Закончыла службу на пасадзе намесніка наальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання ад Баранавіцкай сельскай акругі № 7, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2].
Замужам, мае сына і дачку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
 - медаль «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
 - нагрудны знак Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь «За заслугі».
 - ганаровыя граматы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.
 - Ганаровае званне «Чалавек года — 2007» у праваахоўнай сферы.
 
Зноскі
- Нарадзіліся 30 красавіка
 - Нарадзіліся ў 1964 годзе
 - Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
 - Выпускнікі БДУ
 - Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
 - Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
 - Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
 - Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
 - Асобы
 - Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання