Перайсці да зместу

Людміла Пятроўна Шахоцька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Пятроўна Шахоцька
Дата нараджэння 15 ліпеня 1940(1940-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 2016(2016-10-23) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчыца ўніверсітэта, сацыёлаг, дэмограф
Навуковая сфера дэмаграфія[1], сацыялогія[1] і эканоміка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук[2] (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людміла Пятроўна Шахоцька (15 ліпеня 1940(1940-07-15), Ржэў, Калінінская вобласць23 кастрычніка 2016(2016-10-23), Мінск) — беларускі дэмограф, сацыёлаг і эканаміст. Доктар сацыялагічных навук (1997), кандыдат эканамічных навук (1972), прафесар (2003).

Скончыла геаграфічны факультэт БДУ (1962). З 1962 года — у НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання Дзяржплана БССР. З 1981 года — у Інстытуце эканомікі, з 1991 года — у Інстытуце сацыялогіі АН Беларусі. У 1994−2002 гадах — намеснік дырэктара, загадчык аддзела дэмаграфічных даследаванняў НДІ статыстыкі Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1975 года выкладала ў БДЭУ, Беларускім камерцыйным інстытуце кіравання, БДПУ імя М. Танка, з 2001 года — у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2004 года і да канца жыцця — зноў у Інстытуце эканомікі, галоўны навуковы супрацоўнік.

Науковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па праблемах народанасельніцтва, дэмаграфічнай палітыкі і статыстыкі, развіцця сямейна-шлюбных адносін, міграцыі, дэмаграфічнага прагназавання, сацыяльна-дэмаграфічных аспектах узнаўлення насельніцтва на Беларусі. Навуковы кіраўнік і выканаўца распрацовак мэтавых комплексных праграм «Умацаванне і развіццё сям’і», «Становішча жанчын, сям’і, аховы мацярынства і дзяцінства», «Сацыяльная абарона насельніцтва пры пераходзе да рыначнай эканомікі» і інш. Адказны распрацоўшчык Нацыянальнай справаздачы аб чалавечым развіцці 1995 «Беларусь: тварам да чалавека» і справаздачы 1999 г. «Беларусь: рэтраспектыва і перспектыва» і нацыянальнага даклада аб становішчы дзяцей і жанчын 1995 «Дзеці і жанчыны Беларусі: сёння і заўтра», падрыхтаваных па ініцыятыве ААН.

У 1997—1998 гг. пад яе кіраўніцтвам і з яе ўдзелам былі выкананы работы па тэмах: «Метадалагічныя пытанні распрацоўкі праграмы беларускага перапісу насельніцтва 1999 г.», «Распрацоўка сцэнарыяў дэмаграфічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2015 г.» і інш.

У 2000—2002 гг. была адным з асноўных распрацоўшчыкаў Дзяржаўнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Беларусі і Закона «Аб дэмаграфічнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (2002), з’яўлялася навуковым кіраўніком распрацоўкі раздзела «Насельніцтва і працоўныя рэсурсы Беларусі» Нацыянальнага атласа Беларусі, «Даследаванне стану здароўя насельніцтва, дынамікі смяротнасці і працягласці жыцця ў Рэспубліцы Беларусь» і інш.

На працягу апошніх 30 гадоў выкладала дэмаграфію ў шэрагу ўніверсітэтаў Беларусі. Унесла значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных навуковых кадраў.

Прымала актыўны ўдзел у рабоце рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, сімпозіумаў, кангрэсаў. Вяла актыўную работу па прапагандзе ведаў па дэмаграфічным развіцці Беларусі ў сродках масавай інфармацыі: на тэлебачанні, радыё, у друкаваных выданнях.

З’яўлялася ганаровым членам Беларускай статыстычнай асацыяцыі (БСА), членам Незалежнага савета па міграцыі краін СНД і Балтыі пры Цэнтры Народанасельніцтва РАН, членам Еўрапейскай Асацыяцыі па дэмаграфічных даследаваннях (EAPS), членам рабочай групы экспертаў па распрацоўцы нарматываў «якасці жыцця» Кансультатыўнага Савета органаў галіновага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД, членам рэдакцыйных калегій украінскага часопіса «Демографія та соціальна економіка» і расійскага часопіса «Социальная политика и социология», членам Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый пры Інстытуце эканомікі НАН Беларусі, членам Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры НДЭІ Мінэканомікі.

Была дэлегатам першага З’езда вучоных Беларусі.

У 2006 г. ёй была прысуджана Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў «Міграцыя і пагранічны рэжым: Беларусь, Малдова, Расія і Украіна».

Аўтар больш за 400 навуковых прац, сярод якіх 7 аўтарскіх манаграфій; больш за 60 раздзелаў у калектыўных манаграфіях; артыкулы ў энцыклапедычных выданнях Расіі, Украіны, Чэхіі, Германіі, Нідэрландаў, Фінляндыі, Іспаніі і іншых краін, у часопісах «Социологические исследования», «Вопросы статистики», «Экономические и социальные перемены: факты, тенденции, прогноз», «Белорусский экономический журнал», «Социология», ў навуковых працах вядучых навукова-даследчых інстытутаў, а таксама ў навуковым інтэрнэт-часопісе «Демоскоп Weekly».

Выбраныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Перспективы роста населения и вопросы активизации демографической политики в Белорусской ССР / Раков А. А., Шахотько Л. П. (под редакцией В. Ф. Медведева). — Минск, НИИЭМП при Госплане БССР, 1971 г. — 71с.
  • Рождаемость в Белоруссии (Социально-экономические вопросы). / Л. П. Шахотько. — Минск: «Наука и техника», 1975 г. — 167 с.
  • О демографической политике в области рождаемости: Доклад на рабочем заседании I Всесоюзной научной школы по проблемам народонаселения «Управление процессами развития народонаселения в развитом социалистическом обществе.» (г. Брест 27 мая-2 июня 1979 г. Минск, 1979 г.). / Л. П. Шахотько. — Минск: БелНИИНТИ, 1979. — 18 с.
  • Комплексный план экономического и социального развития Первомайского района г. Минска на 1981—1985 гг. / Шахотько Л. П., Дулаева Р. А. -Минск, Наука и техника, 1983 г. — 79 с.
  • Воспроизводство населения Белорусской ССР. Под ред. А. А. Ракова. / Л. П. Шахотько — Минск: Наука и техника, 1985. — 128 с.
  • Все для молодой семьи: Энциклопедия / Сост. С. П. Самуэль; Науч. консультанты: Л. И. Богданович, С. И. Бурова, Л. П. Шахотько и др. — Минск: БелЭл, 1995. — 684 с.
  • Население Республики Беларусь в конце XX века / Научно-исследовательский институт статистики при Минстате Республики Беларусь. / Л. П. Шахотько — Минск: НИИС, 1996. — 251 с.
  • Беларусь: ретроспектива и перспектива. Национальный доклад о человеческом развитии / Шахотько Л. П., Гасюк Г. И. и др.; Под общ. редакцией В. Шимова, — Минск: Тарпей принтинг Хаус, 1999. — 105 с.
  • Экономическая демография. Перепись населения: Учебное пособие. / Л. П. Шахотько // Учреждение образования Бел. коммерч. ун-т упр. — Минск: УП «Технопринт», 2002. — 78 с.
  • Migration Trends in Eastern Europe and Central Asia. 2001—2002 Review / Shakhotska L, Geneva, IOM, 2002. — 202 p.
  • Комплексный прогноз развития города Минска на период до 2020 года: ориентировочный вариант / Минский НИИ социально-экономических и политических проблем. /. Минск: МНИИСЭПП, 2002 . Т. 1: Демографический прогноз / Л. П. Шахотько и др. — 71 с.
  • Тенденции в области миграции в странах Восточной Европы и Центральной Азии. Обзор за 2001—2002 / Шахотько Л. П., Максакова Л. П., Иванова Т. Д. и др. Женева-Москва: МОМ, 2002. — 219 с.
  • Belarus: Addressing imbalances in the economy and society/national human development report 2004—2005 / Shymov V., Shakhotska L. etc. — Minsk: Altiora-Live Colours, 2005. — 76 p.
  • Стратегический план устойчивого развития Минска на период до 2020 года / Рубанов А. В. Шахотько Л. П., Никитенко Н. Г. и др. / науч. рук. В. А. Бобков. — Минск.: Юнипак, 2005. — 148 с.
  • Социальная демография: переписи населения, методология, методика, результаты. Учебное пособие. / Л. П. Шахотько. — Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2005.— 61 с.
  • Labour Migration Assessment for the WNIS Region / Shahotko L., Malynovska O., Masneaga V. — Ukraine: ES-IOM Sida, 2007. — 168 p.
  • Модель демографического развития Республики Беларусь. / Л. П. Шахотько // Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т экономики. — Минск: Беларус. Навука, 2009. — 439 с.
  • Отчет национального исследования причин семейного неблагополучия в Республике Беларусь [2007-2008 / Шахотько Л. П., Бурова С. Н. и др. Детский фонд ООН (ЮНИСЕФ)]. — Минск: В. И. З. А. ГРУПП 2009. — 352 с.
  • Экономическая безопасность: теория, методология, практика / Солодовников С. Ю., Шахотько Л. П. и др. науч. ред. П. Г. Никитенко, В. Г. Булавко. — Минск: Право и экономика, 2009. — 483 с.
  • Spoleczno-ekonomiczne problemy nransformacji w Europie srodkowej I wschodniej / Шахотько Л. П., Либанова Э. М. и др. — Warszawa-Kijow-Moskwa, 2010. — 459 c.
  • Антология. Современное русское зарубежье. Том шестой, книга вторая. Социология (Раздел Специфика демографической ситуации в республике.489-503). — Москва: «Академика», 2010. — 687 с.
  • Международная миграция населения на постсоветском пространстве: двадцать лет удач, ошибок и надежд. Гл. ред. В. А. Ионцев. — М.: Верди, 2011. — 220 с. (Научная серия: Международная миграция населения: Россия и современный мир Вып. 25). — С. 44-57.
  • International Migration of Population in the Post-Soviet Territory: Two Decades of successes, mistakes, and expectations / Scientific Series «International Migration of Population: Russia and the Contemporary World» / Edited by V. Iontsev. — М.: Verdy, 2011. -Vol. 25. — Р. 39-44.
  • Методика оценки влияния структурных и социально-экономических факторов на динамику числа родившихся и умерших / Л. П. Шахотько, А. Г. Боброва ; Ин-т экономики НАН Беларуси. — Минск : Право и экономика, 2013. — 55 с. — (Серия «Гуманитарные науки»).
  • Домохозяйство, семья и семейная политика в Беларуси / Л. П. Шахотько, Д. В. Шахотько ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т экономики. — Минск : Беларус. навука, 2018. — 400 с.
  1. а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні — С. 395.