Люкас Сандэль
| Люкас Сандэль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 лютага 1997[1] (28 гадоў) | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Райн-Нэкар Лёвэн | |
| Нумар | 11 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2013—2018 | Істад[d] | |
| 2018—2020 | Эльвэрум[d] | |
| 2020—2023 | Ольбарг | |
| 2023—2025 | Вэспрэм | |
| 2025— | Райн-Нэкар Лёвэн | |
| Зборныя | ||
| 2021— | Швэцыя | |
Люкас Сандэль (па-швэдзку: Lukas Sandell; нар. 3 лютага 1997 году) — швэдзкі гандбаліст нямецкага клюбу «Райн-Нэкар Лёвэн» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Гуляе на пазыцыі правага гульнёвага гульца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2013 годзе гулец Сандэль далучыўся да клюбу «Істад». З 2015 году гандбаліст гуляў разам з Кімам Андэрсанам на пазыцыі правага гульнявога. Каб атрымаць больш гульнявога часу, у 2018 годзе ляўшун перайшоў у нарвэскі клюб «Эльвэрум»[3], зь якім здабываў Кубкі Нарвэгіі і перамагаў у чэмпіянаце Нарвэгіі[4][5][6][7]. Улетку 2020 году Сандэль далучыўся да дацкага клюбу «Ольбарг»[8]. Зь ім Сандэль дакрочыў да фіналу Лігі чэмпіёнаў ЭГФ у сваім першым сэзоне, але дацкі клюб саступіў «Барсэлёне» зь лікам 23:36[9]. У пачатку сэзону 2022—2023 гадоў стаў уладальнікам Супэркубка Даніі з «Ольбаргам». У сэзоне 2023—2024 гадоў узмоцніў шыхты вугорскага клюбу «Вэспрэм»[10]. У ліпені 2025 году ягоны кантракт з камандай быў датэрмінова скасаваны[11], пасьля чаго спартовец паводле ўгоды тэрмінам на адзін год перайшоў да нямецкага клюбу «Райн-Нэкар Лёвэн»[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Lukas Sandell // https://www.olympedia.org/athletes/146769
- ^ а б https://sok.se/idrottare/idrottare/l/lukas-sandell.html
- ^ «Uppgifter: Lukas Sandell flyttar till Elverum». Handbollskanalen.
- ^ Elverum zum zweiten Mal norwegischer Pokalsieger»(недаступная спасылка). Handballworld.
- ^ «Elverum und Kristiansand gewinnen Pokalfinals in Norwegen». Handballworld.
- ^ «Elverum gelingt erfolgreiche Titelverteidigung». Handballworld.
- ^ «Elverum seriemester to runder før slutt». Handball.no.
- ^ «Vier Abgänge in die HBL: Der Kader von Aalborg Haandbold für die Saison 2020/21». Handballworld
- ^ «„Wundervoll“: FC Barcelona zum zehnten Mal die Besten in Europa». Handballworld.
- ^ «Zwei Olympiasieger, Europameister, EM-Zweiter: Telekom Veszprem präsentiert vier Neuzugänge für 2023». Handballworld.
- ^ «Paukenschlag! Zwei Vertragsauflösungen in Veszprem». Handballworld.
- ^ «Löwen kriegen „hohe Ablöse“ für Martinovic — Sandell kommt». Handballworld.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Гандбалісты клюбу «Райн-Нэкар Лёвэн»
- Гандбалісты клюбу «Істад»
- Гандбалісты клюбу «Эльвэрум»
- Гандбалісты клюбу «Ольбарг»
- Гандбалісты клюбу «Вэспрэм»
- Гандбалісты зборнай Швэцыі
- Швэдзкія гандбалісты
- Швэдзкія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году