Перайсці да зместу

Лючыя Стурдза-Буландра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лючыя Стурдза-Буландра
рум.: Lucia Sturdza-Bulandra
Дата нараджэння 25 жніўня 1873(1873-08-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1961(1961-09-19) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Тоні Буландра[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэатральная актрыса, педагог
Гады актыўнасці 1898—1961
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 0836458
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лючыя Сту́рдза-Була́ндра[3] (рум.: Lucia Sturdza-Bulandra; 25 жніўня 1873 — 19 верасня 1961) — румынская актрыса, тэатральны дзеяч, рэжысёр і педагог. Народная артыстка Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1951)[3][4].

Нарадзілася ў горадзе Ясы (зараз у Румыніі). Вучылася на факультэце літаратуры і філасофіі Бухарэсцкага ўніверсітэта[5][6]. У 1898 годзе дэбютавала на сцэне Нацыянальнага тэатра ў Бухарэсце. У 1914 годзе разам з мужам Тоні Буландрай арганізавала трупу, у якой была актрысай, рэжысёрам і дырэктарам. У 1941 годзе трупа распалася і Лючыя Стурдза-Буландра перайшла працаваць у Муніцыпальны тэатр Бухарэста (з 1961 года тэатр яе імя) дзе з 1947 года займала пасаду дырэктара. З 1930 года — прафесар Бухарэсцкай кансерваторыі. У 1957—1961 гадах старшыня румынскай Асацыяцыі дзеячаў тэатра і музыкі[4].

Сярод роляў у тэатры: Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Васа Жалязнова («Васа Жалязнова» М. Горкага), Ганна Карэніна («Ганна Карэніна» паводле Л. Талстога), Дынэску («Зруйнаваная цытадэль» Х. Лавінэску), лэдзі Чылтэрн («Ідэальны муж» О. Уайльда) і інш. Таксама здымалася ў кіно.

Аўтар кніг «Акцёр і драматургія» (рум.: «Actorul si arta dramatica», 1912) и «Успаміны… Успаміны…» (рум.: «Amintiri... amintiri...», 1960)[4].

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Народная артыстка Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1951)[3][4].
  • Ордэн Белага арла (Сербія)
  • Ордэн Зоркі Румыніі
  • Ордэн Працы I ступені
  • Дзяржаўная прэмія Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1952)[3][4]
  • З 1961 года былы Муніцыпальны тэатр у Бухарэсце (цяпер Тэатр Буландра) носіць імя Лючыі Стурдза-Буландры.
  • Нацыянальны банк Румыніі 10 чэрвеня 2013 года ўвёў у абарачэнне у нумізматычных мэтах тыражом 500 асобнікаў памятную манету намінальным коштам 10 леяў з выявай актрысы[5].
  • У 1996 годзе Пошта Румыніі выпусціла паштовую марку з выявай актрысы.

Зноскі

  1. Lucia Sturza Bulandra // AaRC — 2010.
  2. https://enciclopediaromaniei.ro/wiki/Lucia_Sturdza-Bulandra
  3. а б в г БелЭн 2002.
  4. а б в г д Стурдза-Буландра Лючия // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. а б Lucia Sturza Bulandra // All about Romanian Cinema Архівавана 30 чэрвеня 2023. (рум.) (Праверана 30 чэрвеня 2023)
  6. Lucia Sturdza-Bulandra // Enciclopedia României (рум.) (Праверана 30 чэрвеня 2023)