Лярс Штындль
Лярс Штындль | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 жніўня 1988[1] (36 гадоў)
| |
Рост | 180 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2010 | Карльсруэ II[d] | 49 (11) |
2007—2010 | Карльсруэ | 56 (13) |
2010—2015 | Гановэр-96 | 131 (19) |
2015—2023 | Барусія Мёнхэнглядбах | 222 (62) |
2023—2024 | Карльсруэ | 24 (4) |
Зборныя | ||
2007 | Нямеччына (да 20)[d] | 3 (0) |
2009 | Нямеччына (да 21)[d] | 1 (0) |
2017—2018 | Нямеччына | 11 (4) |
Лярс Штындль (па-нямецку: Lars Stindl; нар. 26 жніўня 1988 году) — колішні нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца. За два гады з 2017 па 2018 гады згуляў адзінаццаць матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьяўляючыся нарадзінцам Шпаеру, Штындль далучыўся да юнацкай акадэміі клюбу «Карльсруэ». Менавіта ў шэрагах гэтага клюбу гулец дэбютаваў у Бундэсьлізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахту». Матч праходзіў 15 сакавіка 2008 году, а ўжо ў канцы году 29 лістапада паўабаронца ўпершыню адзначыўся голам у прафэсійнай кар’еры, улучыўшы мяч у браму «Гановэру-96». У 2010 годзе Штындль далучыўся да табару «Гановэру-96», правёўшы ў клюбе пяць гадоў. 25 сакавіка 2015 году стала вядома, што па сканчэньні сэзону футбаліст далучыцца да шэрагаў мёнхэнглядбаскай «Барусіі»[2]. У новым клюбе Штындль дэбютаваў 8 жніўня 2015 году ў матчы Кубка Нямеччыны супраць «Санкт-Паўлі», адразу адзначыўшыся двойчы і дапамогшы клюбу атрымаць перамогу зь лікам 4:1[3]. Праз год гулец быў абраны капітанам клюбу пасьля таго, як папярэдні капітан Мартын Штранцль і ягоны зьменік Граніт Джака сышлі з клюбу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Lars Stindl // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Lars Stindl wechselt nach Gladbach». DFL.
- ^ «Stindl leitet Gladbacher Wende ein». Kicker.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball