Лідзія Мікалаеўна Смірнова
Лідзія Мікалаеўна Смірнова | |
---|---|
руск.: Лидия Николаевна Смирнова | |
Дата нараджэння | 31 студзеня (13 лютага) 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 2007[1] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Vladimir Rapoport[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Гады актыўнасці | 1934 — 2005 |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0807074 |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Лідзія Мікалаеўна Смірно́ва[2] (руск.: Лидия Николаевна Смирнова; 31 студзеня (13 лютага) 1915, Мензялінск, Уфімская губерня[d] — 25 ліпеня 2007[1], Зеленаград, Расія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка СССР (1974).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Мензялінскт Уфімскай губерні (зараз у Татарстане). У 1938 годзе скончыла Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча. У час вучобы была актрысай ў Рэалістычным тэатры і Камерным тэатры Таірава. У 1940—1945 гадах — актрыса кінастудыі «Масфільм». З 1945 года Л. М. Смірнова ў Тэатры-студыі кінаакцёра ў Маскве.
Была членам праўлення Саюза кінематаграфістаў Расіі і акадэмікам Нацыянальнай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі. Абіралася дэпутатам раённага і Маскоўскага гарадскога Саветаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Л. М. Смірнова стварыла шэраг камедыйных, гратэскавых і характарных вобразаў. Лірычны талент праявіла ў ролях маладых сучасніц[3]. У кіно дэбютавала ў ролі Шурачкі ў фільме «Маё каханне» рэжысёра У. Корш-Сабліна[3]. Бытавым тэмпераментам прасякнута выкананне ролі Ноны Паўлаўны ў тэлефільме «Сёстры» (1957, у пракаце — «Два жыцця»)[3].
Ролі ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]- «Маё каханне» Шурачка (1940);
- «Мы чакаем вас з перамогай» — калхозніца (1941);
- «Хлопец з нашага горада» — Вера (1942);
- «Яна абараняе Радзіму» — Фенька, партызанка (1943);
- «Данецкія шахцёры» — Вера Мікалаеўна (1950);
- «Крутыя ўзгоркі» — Марыя (1956);
- «Яша Тапаркоў» — Тася (1965);
- «Гнёзды» — Пелагея (1966, у пракаце «Аблудны»);
- «Дзядзечкін сон» — Марыя Аляксандращна (1967);
- «Вясковы дэтэктыў» — Дуська (1969);
- «Аніскін і Фантамас» — Еўдакія Міронаўна Проніна (1973);
- «Вяртанне сына» — Еўдакія (1977);
- «Прыгожа жыць не забароніш» — Людміла Сяргееўна Лыхіна (1982);
- «Веру ў каханне» — Варвара Андрэеўна Луконіна (1986);
- «Шапка» — Наталля Кныш (1990);
- «Дом» — Нілаўна (1995)
і іншыя.
Ролі ў тэатры
[правіць | правіць зыходнік]- «Маладая гвардыя» паводле А. А. Фадзеева — Люба Шаўцова (1948);
- «Востраў міру» Я. Пятрова — Памэла (1949);
- «Апошнія» М. Горкага — Надзея (1953);
- «Смерць Пазухина» М. Я. Салтыкова-Щадрына — Анна Пятроўна Жываедава (1955);
- «Суровае поле» паводле А. В. Калініна — Феня (1963);
- «Жыццё маё — кінематограф» — Лідзія Смірнова (1988)
і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Кино 1987.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смірно́ва Лідзія Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 55—56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смирно́ва Лидия Николаевна // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 613. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Смирно́ва Лидия Николаевна // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 390—391. — 637 с. — 100 000 экз.
- Иванова В. С. Лидия Смирнова. — М.: Искусство, 1972. — 112, [32] с. — (Мастера советского кино) (руск.)
- Зоркая Н. Лидия Смирнова. — М.: СК СССР, 1975. — 24 с. — 60 000 экз. (руск.)
- Михалков С. Наша дружба [: Лидия Смирнова] // Мой любимый актёр: Писатели, режиссёры, публицисты об актёрах кино [: сб.] / Сост. Л. И. Касьянова. М.: Искусство, 1988. — С. 261—274. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Смирнова Лидия Николаевна // Мосфильм (руск.)
- 25 июля — День памяти Лидии Николаевны Смирновой // Комитет по культуре администрации Минераловодского муниципального округа Ставропольского края (руск.)
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Мянзелінскім павеце
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Расіі
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Постаці Масфільма
- Акцёры і актрысы Тэатра-студыі кінаакцёра
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі III ступені
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Актрысы тэатра СССР
- Кінаактрысы СССР
- Акцёры агучвання СССР
- Актрысы XX стагоддзя