Ліелупэ (Юрмала)
Ліелупэ | |
---|---|
| |
56°59′20″ пн. ш. 23°52′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Паштовыя індэксы | LV-2010 |
Плошча |
|
![]() |
Ліелупэ (лат.: Lielupe) — частка Юрмалы, за 19 км ад Рыгі, размешчаная ў лукавіне паміж Рыжскім залівам і месцам упадзення ў яго ракі Ліелупэ. Раней гэтае месца называлася Булі, бо знаходзілася на мяжы маёнтка Булі. Адно з месцаў Рыжскага ўзмор’я, адкуль пачыналася дачная забудова.
Будаўніцтва пачалося прыкладна ў 1910 годзе, калі была забудавана тэрыторыя, бліжэй за ўсё размешчаная да мора. Забудова ахапіла і шырокі хваёвы лесапарк. Драўляны будынак чыгуначнай станцыі пабудаваны ў 1913 годзе. Сваю сённяшнюю назву Ліелупэ носіць з 1930-х гадоў.
Самая старая населеная частка сённяшняга Ліелупэ — Булюцыемс, які прылягае да вусця ракі Ліелупэ, за 3 км ад чыгуначнай станцыі. Пачынаючы з XIV стагоддзя працаваў паром Булю, які перапраўляў фурманкі цераз раку. Уздоўж мора пралягала дарога з Рыгі ў Курзэмэ і Прусію. Пасля Другой сусветнай вайны на гэтай тэрыторыі размяшчаўся рыбалавецкі калгас «Узвара». Пазней заснаваны рыбацкі пасёлак з грамадскімі будынкамі і рыбалавецкі порт.
На вул. Вікінгу знаходзіцца музей прыроды, у якім можна пазнаёміцца з рыбалоўнай гаспадаркай.
На беразе Ліелупэ размешчаны самыя высокія дзюны ў Юрмале — Белыя дзюны (латыш. Baltā kapā) або дзюны Рага (15 м над узроўнем мора).