Перайсці да зместу

Ліляна Райчэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліліяна Райчэвіч
Љиљана Раичевић
Імя пры нараджэнні Ліліяна Петровіч
Род дзейнасці фемінізм
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1947(1947-06-29) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Мілован Петровіч
Маці Любоў
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Ліляна Райчэвіч (сербск.: Љиљана Раичевић; нар. 29 чэрвеня 1947(1947-06-29), Цітаград) — чарнагорская праваабаронца беларускага паходжання[1] і змагар за правы жанчын у Сербіі і Чарнагорыі.

Нарадзілася 29 чэрвеня 1947 года ў Цітаградзе (Югаславія). Яе бацька Мілаван Петравіч і маці Любоў, беларуска з Мінска, пазнаёміліся ў нямецкім канцлагеры, а пасля вайны пасяліліся ў Цітаградзе (цяпер — Падгорыца).

У 2006 годзе стала лаўрэатам прэміі Фонду Джынэты Саган ад Amnesty International. Райчэвіч стварыла ў Чарнагорыі SOS LINE, першую няўрадавую арганізацыю ў гэтай краіне, якая дапамагала жанчынам, прадстаўляючы рэсурсы жанчынам, якія знаходзяцца ў гвалтоўных адносінах. Заўважыўшы, што жанчыны, якія тэлефануюць на SOS LINE, маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы, такой як бяспечнае месца для пражывання, медыцынская, псіхалагічная і юрыдычная дапамога, Райчэвіч стварыла Women’s Safe House, першы ў Чарнагорыі прытулак для ахвяр дамашняга гвалту. З дапамогай «Бяспечнага дома» яна паспяхова лабіравала ў Скупшчыне Чарнагорыі прыняцце закона аб абароне сведкаў[2][3].

Са сваім будучым мужам Андрыяй Локай Райчэвічам, які пазней стаў намеснікам Міністра замежных спраў Чарнагорыі, яна пазнаёмілася ў 1966 годзе, калі была выпускніцай сярэдняй школы. Муж памёр у 1994 годзе, у іх трое дзяцей — дачка Оля і сыны Уладзімір і Нікола.

У 2003 годзе бялградская газета «Vreme» назвала яе «Чалавекам года»[1][4]. У 2006 годзе яна стала лаўрэатам прэміі Фонду Джынеты Саган

  1. а б d.o.o, cubes. Demontiranje patrijarhalne države - Vreme(нявызн.). https://vreme.com/. Праверана 26 снежня 2024.
  2. Intervjui, razgovori sa fenomenalnim ženama - Autonomni ženski centar. www.womenngo.org.rs. Праверана 26 снежня 2024.
  3. The Ginetta Sagan Award (англ.). Amnesty International USA. Праверана 26 снежня 2024.
  4. vesti.rs — Coming Soon. www.vesti.rs. Праверана 26 снежня 2024.