Магілёўэнэрга
Каардынаты: 53°54′58″ пн. ш. 30°20′25″ у. д. / 53.91611° пн. ш. 30.34028° у. д.
«Магілёўэнэрга» | |
![]() | |
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Дэвіз | Вам — нашая энэргія |
Заснаваная | 14 студзеня 1963 (62 гады таму) |
Заснавальнікі | Галоўная ўправа энэргетыкі і электрыфікацыі пры Савеце міністраў Беларускай ССР |
Уласьнікі | «Белэнэрга» |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Магілёў |
Адрас | Ленінскі раён, вуліца Бонч-Бруевіча, дом 3 |
Ключавыя фігуры | Канстанцін Пуціла (генэральны дырэктар), Аляксандар Шышоў (галоўны інжынэр)[1] |
Галіна | электраэнэргетыка |
Прадукцыя | цеплавая энэргія, электраэнэргія |
Матчына кампанія | «Белэнэрга»[2] |
Даччыныя кампаніі | «Магілёўская цеплаэлектрацэнтраль-2», «Бабруйская цеплаэлектрацэнтраль-2» |
«Магілёўэнэрга» — дзяржаўнае вытворчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1963 году.
На 2025 год было 3-м найбольшым прадпрыемствам Магілёўскай вобласьці і 2-м найбольшым у Магілёве[3]. Улучала 11 падразьдзяленьняў:
- 2 цеплаэлектрацэнтралі высокага ціску, якія працавалі на замежным прыродным газе, а таксама на топачнай мазуце мясцовай вытворчасьці з замежнай сыравіны — 1) «Магілёўскую цеплаэлектрацэнтраль-2» (праспэкт Шміта, дом 106) цеплавой магутнасьцю 1263 гігакалёрыя/гадз і электрычнай магутнасьцю 347,3 мэгаватаў, 2) «Бабруйскую цеплаэлектрацэнтраль-2» цеплавой магутнасьцю 1318 Гкал/гадз і электрамагутнасьцю 180 МВат;
- 3 электрасеткі — Магілёўскія (вуліца Лазарэнкі, дом 57А) з ахопам 9 раёнаў, Бабруйскія (улучалі Асіпавіцкую і Чыгірынскую ГЭС) з ахопам 5 раёнаў і Клімавіцкія з ахопам 8 раёнаў Магілёўскай вобласьці;
- 2 цепласеткі — Магілёўскія (улучалі «Магілёўскую цеплаэлектрацэнтраль-1» і «Крычаўскую цеплаэлектрацэнтраль») і Бабруйскія (улучалі «Бабруйскую цеплаэлектрацэнтраль-1» і «Асіпавіцкую міні-цеплаэлектрацэнтраль»);
- 4 іншыя падразьдзяленьні — «Энэргарамонт» (вуліца Кулібіна, дом 9) з машынабудаўнічым заводам і «Інжынэрны цэнтар», «Навучальны цэнтар» (вуліца Заслонава, дом 22А) і сельскую гаспадарку «Вендараж» (Магілёўскі раён) плошчай 48 кв.км[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]14 студзеня 1963 году Галоўная ўправа энэргетыкі і электрыфікацыі пры Савеце міністраў Беларускай ССР заснавала раённую ўправу «Магілёўэнэрга». 26 верасьня 1988 году тэрытарыяльнае аб'яднаньне «Беларусэнэрга» пераўтварыла «Магілёўэнэрга» ў вытворчае аб'яднаньне[5]. 30 траўня 1991 году Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт ухваліў Рашэньне № 43 аб дзяржаўным уліку вытворчага аб'яднаньня «Магілёўэнэрга». 25 траўня 2000 году «Магілёўэнэрга» пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства[6].
12 лютага 2025 году ў магілёўскім мікрараёне Саломінка-2 на 30 000 жыхароў запусьцілі аўтаномную электрападстанцыю 110/10 кілявольтаў з 2-ма ўнутранымі сілавымі трансфарматарамі магутнасьцю па 60 мэгавольт-ампэр. Усё жытло і ўстановы мікрараёну складаліся з будынкаў на электраацяпленьні[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кіраўніцтва (рас.) // УП «Магілёўэнэрга», 2025 г. Праверана 13 жніўня 2025 г.
- ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // УП «Магілёўэнэрга», 2025 г. Праверана 13 жніўня 2025 г.
- ^ Пералік найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласьці // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 2025 г. Праверана 13 жніўня 2025 г.
- ^ Арганізацыйная будова (рас.) // УП «Магілёўэнэрга», 2025 г. Праверана 13 жніўня 2025 г.
- ^ «Магілёўэнэрга» (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Беларусі, 2025 г. Праверана 13 жніўня 2025 г.
- ^ Пошук юрасобаў і ІП у базе зьвестак (РУП «Магілёўэнэрга», рэг.нумар 700007066) // Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, 14 сакавіка 2025 г. Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ^ Нэлі Зігуля. Надзейны кіляват // Зьвязда : газэта. — 13 лютага 2025. — ISSN 1990-763X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Форма для электроннага запісу заяўніка на асабісты прыём (рас.) // УП «Магілёўэнэрга», 2025 г. Праверана 13 жніўня 2025 г.
- Асабісты кабінэт абанэнта «Магілёўэнэрга»: стан аплаты за спажытую электраэнэргію(недаступная спасылка) і паведаміць аб праблеме(недаступная спасылка) (рас.)
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |