Мануэль Лакатэлі
| | |||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
8 студзеня 1998[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||
| Грамадзянства | |||||||||||||||||||
| Рост | 186 см | ||||||||||||||||||
| Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Мануэ́ль Лакатэ́лі (італ.: Manuel Locatelli; нар. 8 студзеня 1998) — італьянскі футбаліст, абарончы паўабаронца клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец італьянскіх «Аталанты» і «Мілана». У сакавіку 2015 года Лакатэлі ўзгодніў свой першы прафесійны кантракт з «Міланам»[2][3][4]. У верасня 2015 года ўпершыню трапіў у заяўку клуба, але на полі не выходзіў. Пазней быў прыцягнуты трэнерам Сінішам Міхайлавічам да асноўнага складу, у якім дэбютаваў у Серыі А 21 красавіка 2016 года замяніўшы Андрэа Полі на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Карпі». Пасля гэтага пачаў часцей з'яўляцца ў першым складзе.
Улетку 2018 года «Мілан» узяў у арэнду француза Т’емуэ Бакаяко і прапанаваў Лакатэлі знайсці сабе іншую каманду Серыі А ніжэйшага рангу. Кіраўніцтва жадала аддаць футбаліста ў арэнду, пажадана бяз права выкупу. Лакатэлі пагадзіўся сысці, але падаў запыт на трансфер, пазней спасылаючыся на недахоп даверу з боку клуба[5][6]. 13 жніўня 2018 года Лакатэлі далучыўся да «Сасуола» на правах арэнды з абавязацельствам выкупу[7]. У новым сезоне адразу стаў іграком асноўнага складу. Пасля сканчэння сезона стаў паўнавартасным футбалістам «Сасуола».
18 жніўня 2021 года «Ювентус» абвясціў аб падпісанні кантракту з Лакатэлі з першапачатковай двухгадовай арэндай, пры гэтым турынцы бралі на сябе абавязацельства выкупу іграка за 25 мільёнаў еўра, якія мусяць выплачвацца цягам трох гадоў[8]. 22 жніўня дэбютаваў у складзе «Ювентусу» ў матчы супраць «Удынезэ», які завяршыўся ўнічыю 2:2, выйшаўшы на замену на 90-й хвіліне[9]. 9 лістапада 2023 года Лакатэлі склаў кантракт з «Ювентусам» на пяць гадоў[10].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Лакатэлі дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі 7 верасня 2020 года, згуляўшы ў стартавым складзе ў матчы Лігі нацый супраць зборнай Нідэрландаў у Амстэрдаме[11]. 28 сакавіка 2021 года ігрок забіў свой першы гол у выязным пераможным матчы супраць зборнай Балгарыі ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года[12].
У чэрвені 2021 года трэнерам Рабертам Манчыні быў уключаны ў склад зборнай Італіі на чэмпіянат Еўропы 2020 года[13]. 16 чэрвеня забіў два галы ў другім матчы групавога этапу супраць зборнай Швейцарыі. Не зважаючы на тое, што выходзіў у пачатковым складзе ў першых дзвюх групавых гульнях Італіі на турніры, пазней трапіў на лаўку запасных пасля акрыяння траўмаванага Марка Вераці[14]. Лакатэлі выйшаў на замену ў фінальным матчы ў першай палове дадатковага часу[15].
Дасягенні
[правіць | правіць зыходнік]«Мілан»:
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2016
«Ювентус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Італія:
- Чэмпіён Еўропы: 2020
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Manuel Locatelli // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «AC Milan News — Ultime notizie e aggiornamenti live Milan». AC Milan.
- ↑ «UFFICIALE: rinnovati i contratti dei giovani Llamas, Locatelli e Cutrone». Milan News.
- ↑ «Gigio, Loca e Terminator: il Milan blinda la colonna vertebrale del futuro. E a luglio…». Milan News.
- ↑ «Locatelli: 'AC Milan didn’t believe in me'» Архівавана 3 снежня 2024.. Calciomercato.
- ↑ «Milan: as Chelsea’s Bakayoko inches closer, Locatelli could join Sassuolo» Архівавана 2 лістапада 2024.. Calciomercato.
- ↑ «Official statement: Manuel Locatelli». AC Milan.
- ↑ «Official: Locatelli joins Juventus! - Juventus». Juventus.
- ↑ Munno, Mauro (22.08.2021). «Udinese-Juve 2-2: gli errori di Szczesny condannano al pari». Juventus News 24.
- ↑ «Manuel Locatelli renews until 2028!». Juventus.
- ↑ «Olanda-Italia, Mancini: „Ragazzi straordinari, Zaniolo? Spero nulla di grave“». Sky Sport Italy.
- ↑ «Bulgaria 0-2 Italy: Azzurri conquer Sofia». Football Italia.
- ↑ «Mancini names uncapped striker Raspadori in final Italy Euro 2020 squad». Reuters.
- ↑ «Manuel Locatelli left out by Italy against Austria in favour of Marco Verratti». The Athletic.
- ↑ McNulty, Phil (11.07.2021). «England lose shootout in Euro 2020 final». BBC Sport.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)