Мануэль Цэндэр
Мануэль Цэндэр | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 кастрычніка 1999 (25 гадоў) | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Магдэбург | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
—2022 | Зур[d] | |
2022—2024 | Эрлянген[d] | |
2023—2024 | → Айзэнах[d] | |
2024— | Магдэбург | |
Зборныя | ||
2021— | Швайцарыя |
Мануэль Цэндэр (па-нямецку: Manuel Zehnder; нар. 24 кастрычніка 1999 году) — швайцарскі гандбаліст нямецкага клюбу «Магдэбург» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Гуляе на пазыцыі цэнтральнага гульнёвага гульца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэндэр выступаў за клюб «Зур» зь юнацтва ды тройчы станавіўся чэмпіёнам Швайцарыі сярод моладзевых камандаў[1]. Добра выступаў у асноўнай камандзе клюбу ўжо на прафэсійным узроўні. У чатырох матчах Кубка ЭГФ 2021—2022 гадоў закінуў 31 гол[2]. У 2022 годзе прыяднаўся да клюбу нямецкай Бундэсьлігі «Эрлянген». У сэзоне 2023—2024 гадоў бараніў колеры навака найвышэйшага дывізіёну нямецкага першынства «Айзэнаху», куды трапіў у арэнду[3]. З 277 галамі, у тым ліку з пасьпяховым 91 сямімэтровым кідком, стаў найлепшым бамбардзірам сэзону. Па заканчэньні файнага сэзону Цэндэр скасаваў кантракт з «Эрлянгенам», які быў разьлічаны да 2026 году. Абодва бакі зьвярнуліся ў суд у Нюрнбэргу ў чэрвені 2024 году[4]. Суд адхіліў хадайніцтва Цэндэра[5], гэтак жа была адхіленая апэляцыя гандбаліста[6]. У жніўні 2024 году ён усё ж здолеў перайсьці ў «Магдэбург», склаўшы двухгадовы кантракт[7]. 3 студзеня 2025 году Цэндэр атрымаў цяжкую траўму ў міжнародным матчы супраць зборнай Італіі[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «HC Erlangen verpflichtet Schweizer Nationalspieler mit «vielversprechender Zukunft»(недаступная спасылка). Handball World.
- ^ «Neuer Spielmacher für Erlangen: Manuel Zehnder wechselt in die Liqui Moly HBL». Handball-Bundesliga.
- ^ «Aufsteiger ThSV Eisenach leiht Rückraumspieler vom HC Erlangen aus»(недаступная спасылка). Handball World.
- ^ «Paukenschlag: Torschützenkönig Manuel Zehnder gegen HC Erlangen vor Gericht». Handball World.
- ^ «Antrag abgewiesen im Fall Manuel Zehnder gegen HC Erlangen». Handball World.
- ^ «Zehnder kommt nicht aus seinem Vertrag». Mitteldeutscher Rundfunk.
- ^ «Rechtsstreit beigelegt: Manuel Zehnder wechselt zu Handball-Topklub». Handball World.
- ^ «Manuel Zehnder: Schwere Verletzung bestätigt». Handball World.