Мардэхай Гілель Крошніц
| Мардэхай Гілель Крошніц | |
|---|---|
| מרדכי קראַשניץ | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 6 студзеня 1915 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 мая 1998 (83 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
| Мова твораў | ідыш |
Мардэхай Гілель Крошніц, зрэдку Крошнік[1] (6 студзеня 1915, Баранавічы, Мінская губерня — 18 мая 1998, Нагарыя, Паўночная акруга) — яўрэйскі пісьменнік, рэдактар, эсэіст і журналіст, які пісаў на ідыш. Сіяніст і актывіст ізраільскіх партый Мапам і Мапай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю. З маладых гадоў удзельнічаў у сіянісцка-сацыялістычным моладзевым руху «Фрайгайт» (свабода). У 17 гадоў пайшоў працаваць у павятовую раду. Супольнік кібуца «Шахарыя» ў Вільні, дзе пазнаёміўся з Мінай-Тамар, з якой ажаніўся ў 1936 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў у савецкіх установах, уцёк ад нацыстаў спачатку ў Любчу, а потым у тыл СССР, дабраўся да Самарканда (Узбекістан). З 1943 года ваяваў у Чырвонай Арміі, быў паранены ў бітве пад Ленінградам. Пасля вайны быў накіраваны ў Верхнюю Сілезію для сіянісцкай дзейнасці. Быў кіраўніком кібуца ў Бытаме. Быў адным з лідараў пасляваеннага яўрэйскага руху ў Германіі, дэлегатам і дакладчыкам на кангрэсах ахвяр нацызму, польскіх яўрэяў і на Сусветным яўрэйскім кангрэсе ў Швейцарыі (1948). Падчас вайны за незалежнасць арганізоўваў як нелегальную іміграцыю ў Палесціну, так і «гахал» — замежных добраахвотнікаў Арміі абароны Ізраіля. Удзельнічаў у зборы сродкаў. У 1949 годзе здзейсніў алію ў Ізраіль з жонкай і двума дзецьмі. Працаваў да выхаду на пенсію ў прафсаюзе Гістадрут у Хайфе, потым да 80 гадоў працаваў валанцёрам-кансультантам па працоўным заканадаўстве ў Гістадруце.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у 1931 г. у варшаўскай газеце «Фрайгайт» партыі Паалей-Цыён. Пісаў мастацкія і публіцыстычныя творы. Рэдагаваў і выдаваў кнігі і газеты на ідышы: «Бафраюнг» (часопіс Паалей Цыёна ў Мюнхене) і «Хайфа» (літаратурна-мастацкі штогоднік). Рэдагаваў кнігі памяці Любчы і Дзяляцічаў, Краснобруда. Быў адным з заснавальнікаў і членам Асацыяцыі яўрэйскіх пісьменнікаў у Ізраілі. Напісаў чатыры кнігі: «Дойрэс», «Эрд», «Эйгнс», «Натур ун Мэнч» (Пакаленні, Зямля, Свой, Прырода і чалавек).
У 1982 годзе ўзнагароджаны прэміяй Рубінліхта.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ іншыя формы імя: Мордка-Гілель, Мардух Янкелевіч
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://archive.org/stream/nybc211391#page/n2/mode/2up
- Дакументы Мардэхая Гілеля Крошніца (MS 2013). Рукапісы і архівы, Бібліятэка Ельскага ўніверсітэта.
- http://www.jewishgen.org/yizkor/Lyubcha/Lyubcha.html
- https://congressforjewishculture.org/people/956/Kroshnik-Mortkhe-Hillel