Перайсьці да зьместу

Марсэлё Мартынс Марэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марсэлё Мартынс Марэна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1987(1987-06-18)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 187 см
Вага 89 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007 Віторыя Салвадор[d] 30 (12)
2007—2008 Крузэйру 14 (7)
2008—2011 Шахтар Данецк 32 (7)
2009 Вэрдэр 5 (0)
2010 Ўіган Атлетык 12 (0)
2012—2015 Грэмію 28 (10)
2013 Фламэнгу 16 (2)
2014 Крузэйру 32 (15)
2015—2016 Чанчунь Ятай[d] 53 (22)
2017—2018 Ухань Чжаэр[d] 34 (25)
2019 Цанчжоў Майці Лаянз[d] 12 (7)
2020—2021 Крузэйру 43 (8)
2022—2023 Сэра Партэньнё 30 (6)
2023 Індэпэнд’ентэ дэль Вальле 20 (4)
2024 Крузэйру 0 (0)
Зборныя
2006 Бразылія (да 20)[d] 7 (5)
2007—2023 Балівія 108 (31)

Марсэлё Мартынс Марэна (па-гішпанску: Marcelo Martins Moreno; нар. 18 чэрвеня 1987 году, Санта-Крус-дэ-ля-Сьера, Балівія) — балівійскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Балівіі.

Футболам займаўся ў Бразыліі, прафэсійную кар’еру распачаў у клюбе «Віторыя» ў адной зь ніжэйшых бразыльскіх лігаў. У сярэдзіне 2007 году перайшоў у «Крузэйру», а ў наступным годзе стаў асноўным гульцом каманды і найлепшым бамбардзірам Кубка Лібэртадорэс разам з парагвайскім футбалістам Сальвадорам Кабаньясам.

27 траўня 2008 году падпісаў кантракт з данецкім «Шахтарам», які выклаў за гульца 9 млн эўра[4]. Пасьля некаторы час правёў у арэндах, дзе выступаў няўдала. У 2012 годзе вярнуўся у Бразылію, дзе выступаў за шэраг клюбаў, у тым ліку за сваю былую каманду «Крузэйру». У лютым 2015 году перайшоў у склад кітайскага клюбу «Чанчунь Ятай»[5].

У складзе нацыянальнай зборнай Балівіі дэбютаваў 12 верасьня 2007 году ў матчы супраць зборнай Пэру.

«Віторыя»:

«Крузэйру»:

«Шахтар»:

«Вэрдэр»:

«Фламэнгу»:

«Індэпэнд’ентэ дэль Вальле»:

  1. ^ а б в Marcelo Moreno // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Marcelo Martins Moreno // FBref (анг.)
  3. ^ а б в MARTINS MARCELO MORENO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Shakhtar swoop for Bolivian starlet. UEFA.com
  5. ^ 亚泰投2.5亿争前八 弃前中超金靴签巴甲银靴. Sina Sports

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]