Перайсці да зместу

Марына Аляксандраўна Ільіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марына Аляксандраўна Ільіна
Нараджэнне 30 лістапада 1970(1970-11-30) (54 гады)
Адукацыя

Марына Аляксандраўна Ільіна (нар. 30 лістапада 1970, Віцебск) — беларуская педагог і дэпутатка.

Нарадзілася 30 лістапада 1970 года ў горадзе Віцебску[1].

Скончыла Мінскі інстытут культуры, Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працавала выхавальніцай, намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г. Мінска; намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 12 г. Мінска; дырэктаркай сярэдняй школы № 25 г. Мінска; дырэктаркай гімназіі № 10 г. Мінска; намесніцай начальніка Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка; дырэктаркай гімназіі № 13 г. Мінска[1]. Старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама[1].

Абіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1][2], дэпутаткай Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання[1].

Дэлегатка V і VI Усебеларускіх народных сходаў[1].

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад горада Мінска[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[1].

Член савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, Беларускага педагагічнага таварыства, РГА «Белая Русь», праўлення Беларускага саюза жанчын, Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

Лаўрэатка чатырох грантаў Мінгарвыканкама. Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Мінскага гарвыканкама, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», медалём «За працоўныя заслугі»[1].