Марына Уладзіміраўна Слуцкая
Марына Уладзіміраўна Слуцкая | |
---|---|
Пол | жанчына |
Мянушка | Marusya[2] |
Спецыялізацыя | дзюдо[3] |
Нарадзілася | 9 ліпеня 1991[1] (33 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Вага | 78 кг |
Марына Уладзіміраўна Слуцкая — беларуская дзюдаістка, Заслужаны майстар спорту, 8-разовая чэмпіёнка Беларусі, бронзавы прызёр летняй Універсіяды 2013 года ў Казані, чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў Еўропы, пераможца II Еўрапейскіх гульняў, пераможца і прызёр міжнародных турніраў, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіо, трэнер па дзюдо.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У дзяцінстве тры гады грала на фартэпіяна і баяне, спявала ў хоры. Таксама яна займалася танцамі, баскетболам, тэнісам, плаваннем, лыжнымі гонкамі і вольнай барацьбой. Затым перайшла на дзюдо[4]. Трэніравалася ў Мінску ў СДЮШАР па спартыўных адзінаборствах (Мінск).
Пасля перамогі на чэмпіянаце Еўропы 2017 года ўзначаліла сусветны рэйтынг у сваёй вагавай катэгорыі.
З-за траўмы не змагла прыняць удзел у чэмпіянаце свету[4].
Стварыла клуб дзюдо «Тыгр», дзе трэніравала дзяцей[4]. Па стане на ліпень 2019 года з'яўлялася сарукаводнікам і трэнерам дзіцячага клуба адзінаборстваў «Голд»[5].
У красавіку 2021 года на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у партугальскім Лісабоне, беларуская спартсменка ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг заваявала бронзавы медаль чэмпіянату.
На Алімпійскіх гульнях у Токіа заняла 9 месца. У 1/16 атрымала цяжкую траўму локцевага сустава і не змагла працягнуць барацьбу.
У канцы 2021 прыняла рашэнне завяршыць спартыўную кар'еру.
У студзені 2022 была прызначаная на пасаду старшага трэнера нацыянальнай каманды Беарусі па дзюдо.
Спартыўныя вынікі
[правіць | правіць зыходнік]- Першынство Беларусі па дзюдо сярод юніёраў 2009 года —
;
- Першынство Беларусі па дзюдо сярод юніёраў 2010 года —
;
- Адкрытае першынство Беларусі па дзюдо сярод моладзі 2009 года —
;
- Адкрытае першынство Беларусі па дзюдо сярод моладзі 2010 года —
;
- Адкрытае першынство Беларусі па дзюдо сярод моладзі 2011 года —
;
- Першынство Еўропы па дзюдо сярод юніёраў 2008 года —
;
- Першынство Еўропы па дзюдо сярод юніёраў 2010 года —
;
- Першынство Еўропы па дзюдо сярод моладзі 2009 года —
;
- Першынство Еўропы па дзюдо сярод моладзі 2011 года —
;
- Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2010 год —
;
- Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2011 год —
;
- Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2012 год —
;
- Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2013 год —
;
- Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2014 год —
;
- Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2016 год —
;
- Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2017 год —
;
- Чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2020 год —
;
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пояса Марины Слуцкой . Беларусь сегодня (2 лістапада 2017). Праверана 15 мая 2019.
- Игры на «вырост» на YouTube