Перайсці да зместу

Марыя Іванаўна Сялюніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Марыя Іванаўна Сялюніна
Нарадзілася 26 жніўня 1941(1941-08-26) (83 гады)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1998 РДВАР
2002—2004 РЦАР-Гарызонт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Марыя Іванаўна Сялюніна, па нараджэнні Шыманская (нар. 26 жніўня 1941) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер СССР, БССР (1980), майстар спорту СССР (1964).

Выхаванка Гродзенскай Абласной ДзЮСШ (цяпер СДзЮШАР №7). Першы трэнер — Якаў Іосіфавіч Фруман[1].

Амаль паўстагоддзя прапрацавала трэнерам ДЮСШАР «Гарызонт» па баскетболе. У ліку яе выхаванцаў — заслужаны майстар спорту СССР, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы Галіна Савіцкая (Крысевіч), майстры спорту міжнароднага класа Таццяна Троіна і Вікторыя Гаспер. За гады сваёй працы падрыхтавала больш за 26 майстроў спорту СССР і Рэспубліку Беларусь. У іх ліку — чэмпіёнкі Еўропы сярод моладзі Алена Ламака, сёстры Дубойскія, Алена Мішына і інш. Юнацкія і моладзевыя каманды пад яе кіраўніцтвам неаднаразова была пераможцамі першасцяў СССР, а кадэцкая зборная Беларусі U-16 заняла чацвёртае месца ў фінале чэмпіянатаў Еўропы 1997 і 2004 гадоў.

Узнагароджана нагрудным знакам «За ўнёсак у развіццё баскетбола».

Клубная трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Бондарь А.И. Летопись белорусского баскетбола. — Мн.: ОО «Белорусская федерация баскетбола», 2005. — С. 111. — 127 с.