Перайсці да зместу

Марыя Віктараўна Каленік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Віктараўна Каленік
Род дзейнасці палітычны зняволены, студэнт
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1998(1998-06-01) (27 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Марыя Віктараўна Каленік (нар. 1 чэрвеня 1998(1998-06-01)) — палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Нарадзілася 1 чэрвеня 1998 года ў сям’і мастакоў. Бацька і старэйшая сястра — мастакі.

Пасля заканчэння гімназіі мастацтваў імя Ахрэмчыка з першага разу не змагла паступіць у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Не здалася, была залічана студэнткай на факультэт экспазіцыйнага дызайну БДАМ[2], адлічана з ВНУ ў 2020 годзе.

Арыштавана па месцы жыхарства 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пасля чаго была ўзята пад варту ў СІЗА КДБ, затым пераведзена ў СІЗА на вуліцы Валадарскага[3].

18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 29 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Томаш Франкоўскі, дэпутат Еўрапарламента, член Дэлегацыі па сувязях з Беларуссю і Камітэта па культуры і адукацыі ў Еўрапарламенце, які заклікаў да «неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця абвінавачанняў з усіх арыштаваных студэнтаў, у тым ліку Марыі Каленік»[5]. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў  (укр.), Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека  (укр.), Харкаўская праваабарончая група  (укр.), Восток-SOS  (укр.), арышт Марыі Каленік быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне  (польск.)[6][7].

16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Марыі Каленік, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі[8]. Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года.

  1. Марыя Каленік — Палітычныя вязні ў Беларусі. prisoners.spring96.org. Праверана 22 верасня 2025.
  2. 100-бальніца, мастачка, стараста групы. Хто тыя студэнткі-палітвязні, якіх дзяржава кінула на Валадарку . Наша Ніва. Праверана 22 верасня 2025.
  3. МАРЫЯ КАЛЕНІК(недаступная спасылка). zbsunion.by. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2022. Праверана 20 сакавіка 2022.
  4. Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
  5. Members of the European Parliament and German Bundestag take over godparenthood for Maryia Kalenik, Ihar Prazhennikau and Pavel Niadbaila (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (29 снежня 2020). Праверана 22 верасня 2025.
  6. Заява правозахисних організацій щодо незаконно утримуваних білоруських студентів (укр.). Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў  (укр.) (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  7. Правозахисники України закликають міжнародну спільноту захистити незаконно утримуване в Білорусі студентство (укр.). Новинарня  (укр.) (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  8. Неведомская, Татьяна. Родные обвиняемых по "делу студентов": Приговор не удивляет (руск.). Deutsche Welle (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.