Марыя Емяльянаўна Юркевіч
Марыя Емяльянаўна Юркевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1996 |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Марыя Емяльянаўна Юркевіч (нар. 5 чэрвеня 1916, Варонічы, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет — 1996) — Герой Сацыялістычнай Працы (1950), палявод[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў вёсцы Варонічы, цяпер Пухавіцкі раён Мінская вобласць. У 1930—1941 гадах працавала паляводам у калгасе «Кастрычніцкі» Рудзенскага раёна [1].
Пасля вызвалення Рудзенска ў 1944 годзе аднаўляла разбураную калгасную гаспадарку.
З 1944 годзе — звеннявая звяна па вырошчванні тэхнічных культур у калгасе «Кастрычніцкі» Рудзенскага раёна, з 1960 года працавала ў саўгасе «Рудзенскі» Пухавіцкага раёна[1].
Працавала ў дзіцячым садку да выйсця ў 1971 годзе на пенсію.
Абіралася дэпутатам сельскага Савета дэпутатаў працаўнікоў. Была персанальным пенсіянерам саюзнага значэння. Жыла ў роднай вёсцы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1950 года за высокі ўраджай кок-сагыза[1] ўганаравана звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя Емяльянаўна Юркевіч на сайце «Героі краіны»