Перайсці да зместу

Марыя Рыгораўна Атрашонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Рыгораўна Атрашонак

Мары́я Рыго́раўна Атрашо́нак (нар. 1921, в. Дзмітраўка — ?) — беларускі педагог, удзельніца партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаная настаўніца БССР (1967).

Нарадзілася ў 1921 годзе ў вёсцы Дзмітраўка. У 1940 годзе пачала працу настаўніцай рускай мовы і літаратуры Пухальскай сямігадовай школы Замбраўскага раёна Беластоцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху на Клічаўшчыне[1].

У 1946—1948 гадах працавала інспектарам вячэрніх школ у Жалудоцкім раёне. У 1948—1976 гадах — настаўніца рускай мовы і літаратуры Дзмітраўскай сярэдняй школы[1].

Ганаравана званнем Заслужанай настаўніцы БССР (1967), ордэнам Айчыннай вайны I ступені, узнагароджана медалямі[1].

  1. а б в Атрашонак Марыя Рыгораўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Клічаўскага раёна / Беларуская Энцыклапедыя; [рэдактар-складальнік У. А. Салановіч; галоўная рэдакцыя «Беларускай Энцыклапедыі»: Б. І. Сачанка (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск: БелЭн, 1995. — С. 432. — 462 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0009-9.
  • Атрашонак Марыя Рыгораўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Клічаўскага раёна / Беларуская Энцыклапедыя; [рэдактар-складальнік У. А. Салановіч; галоўная рэдакцыя «Беларускай Энцыклапедыі»: Б. І. Сачанка (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск: БелЭн, 1995. — С. 432. — 462 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0009-9.