Марыя Станіславаўна Бялянка
Выгляд
	
	
| Марыя Станіславаўна Бялянка | |
|---|---|
| Пол | жанчына | 
| Спецыялізацыя | Веславанне на байдарках | 
| Нарадзілася | 23 лістапада 1926 | 
| Памерла | 1 ліпеня 1994 (67 гадоў) | 
| Альма-матар | |
Марыя Станіславаўна Бялянка (23 лістапада 1926, в. Юравічы, Калінкавіцкі раён — 1 ліпеня 1994) — беларускі савецкі трэнер (веславанне на байдарках). Заслужаны трэнер БССР (1967), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1980)[1]. Суддзя ўсесаюзнай катэгорыі (1977).
Скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1952[1]. У 1947-94 трэнер Спорткамітэта БССР і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
