Марыя Чарноўская
Марыя Чарноўская лац. Maryja Čarnoŭskaja | |
Род дзейнасьці | Фальклярыстка, этнографка |
---|---|
Дата нараджэньня | невядомая |
Дата сьмерці | невядомая |
Занятак | фальклярыстка, этнограф, зьбіральніца народнай музыкі |
Марыя Чарноўская — беларуская фальклярыстка і этнографка пачатку 19 ст. Жыла ў Вільні. Запісвала беларускія песьні і абрады ў в. Губеншчына (цяпер Крычаўскі раён Магілёўскай вобласьці)[1].
З сям'і ведамых этнографаў[2].
Аўтарка артыкула «Элемэнты славянскай міталёгіі, што захаваліся ў звычаях вясковага ладу на Белай Русі» ў часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі дзёньнік», 1817, т. 6); у перакладзе на расейскую мову ён друкаваўся ў «Вестнике Европы» (1818, ч. 102) і «Северном архиве» (1822, ч. 4). Упершыню дала ў арыгінальным вымаўленьні беларускія народныя песьні з нотамі і навуковымі камэнтарам, апісала Купальле, Радаўніцу і інш. сьвяты, вобразы народный міталёгіі, стравы, адзеньне, сялянскі побыт беларусаў. Зьвярнула ўвагу на самабытнасьць духоўнай культуры беларускага народу, пры гэтым падкрэсьліла, што ягоным галоўным носьбітам зьяўляецца сялянства — захавальнік старадаўніх традыцыяў[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ^ Адольф Клімовіч, Слоўнік беларускіх культурных і палітычных дзеячаў, Цэнтральны дзяржаўны архіў Летувы, R-815-1-7, c. 202.
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).