Маўкольд Расціславіч
Выгляд
| Маўкольд Расціславіч | |
|---|---|
| Нараджэнне | 2-я палова XII ст. |
| Смерць | канец XII — пачатак XIII стст. |
| Род | Рагвалодавічы |
| Бацька | Расціслаў Рагвалодавіч |
| Дзеці | Міндоўг |
Маўкольд Расціславіч — гіпатэтычны князь з роду Ізяславічаў Полацкіх (Рагвалодавічаў).
Паводле Васкрасенскага летапісу, сын князя Расціслава. У 1129 годзе разам з бацькам, старэйшым братам Давілам і іншымі полацкімі князямі сасланы ў Візантыю. Пазней вільняне паслалі па Давіла і Маўкольда ў Візантыю, каб Давіл сеў на стальцы у Вільні. Паводле Васкрасенскага ж летапісу, князь Маўкольд меў сына Міндоўга. Пасля гібелі ўсіх нашчадкаў Міндоўга ўлада ў Літве перайшла да нашчадкаў старэйшага брата — Давіла, ад якога летапіс выводзіць радавод вялікіх князёў літоўскіх.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ПСРЛ. Т. VII.