Мемарыяльная сінагога на Паклоннай гары
Славутасць | |
Мемарыяльная сінагога на Паклоннай гары | |
---|---|
руск.: Мемориальная синагога на Поклонной горе | |
| |
55°43′48″ пн. ш. 37°29′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | іўдаізм |
Архітэктурны стыль | постмадэрнізм[d] |
Архітэктар | Moshe Zarhy[d] і Frank Meisler[d] |
Заснавальнік | Russian Jewish Congress[d] |
Дата заснавання | 1998 |
Сайт | poklonnaya.ru |
![]() |
Мемарыяльная сінагога на Паклоннай гары — сінагога ў памяць пра шэсць мільёнаў яўрэяў, знішчаных падчас Другой сусветнай вайны. Сінагога размешчана ў парку Перамогі на Паклоннай гары ў Заходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы. Уладальнікам будынка з'яўляецца Расійскі яўрэйскі кангрэс (РЯК).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння сінагогі ў мемарыяльным комплексе на Паклоннай гары ўзнікла ў 1980-х гадах. Аднак будаўніцтва пачалося толькі ў 1997 годзе пасля вылучэння Урадам Масквы зямлі пад будынак у арэнду на 49 гадоў. Узвядзенне аб'екта поўнасцю фінансаваў Расійскі яўрэйскі кангрэс.
Мэр Масквы Юрый Лужкоў распарадзіўся прыцягнуць да будаўніцтва трэст «Трансінжбуд». Першы камень у падмурак сінагогі быў закладзены 8 кастрычніка 1996 года, 2 верасня 1998 года адбылося ўрачыстае адкрыццё, на якім прысутнічаў Барыс Ельцын.
Будынак быў пабудаваны па праекце вядомых архітэктараў Машэ Зархі і Уладзіміра Будаева. Над інтэр'ерамі галоўнай залы сінагогі працаваў ізраільскі скульптар Франк Майслер.
Мемарыяльная сінагога з'явілася першым у сучаснай Расіі музеем яўрэйскай гісторыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |