Перайсці да зместу

Мырнэ (Запарожская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Мырнэ
укр.: Мирне
46°56′37″ пн. ш. 35°25′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Запарожская вобласць
Раён Мэлітопальскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 1951
ПГТ з 1987
Плошча 1,02 км²
Вышыня цэнтра 214 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 2950 чалавек (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-6192
Паштовы індэкс 72350
КААТУУ 2323055500
Паказаць/схаваць карты
Мырнэ (Украіна)
Мырнэ
Мырнэ

Мырнэ[1] (укр.: Мирне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мэлітопальскім раёне Запарожскай вобласці Украіны.

Запаведнік «Каменная магіла»

[правіць | правіць зыходнік]

За кіламетр ад пасёлка знаходзіцца помнік прыроды «Каменная магіла». Ён уяўляе сабой невялікі ізаляваны масіў пясчаніку, памерамі прыкладна 240 на 160 метраў, які складаецца з буйных каменных груд вышынёй да 12 метраў у даліне ракі Малочнай. Верагодна Каменная магіла ўзнікла пры зацвярдзенні пясчаных мас былой мелі Сармацкага мора пад уплывам мясцовых мінералаў, якія змяшчаюць жалеза. У далейшым яна падвяргалася паветранай і воднай эрозіі, у тым ліку працяглы час быўшы востравам ракі Малочнай. Каменная магіла выкарыстоўвалася старажытным чалавекам у якасці святыні, і змяшчае унікальныя петрагліфы самых розных гістарычных эпох — ад эпохі позняга палеаліту і да скіфа-сармацкага часу, і нават да цюркскага. Каменная магіла — сусветны помнік старажытнай культуры, з 2008 г. — нацыянальны гісторыка-археалагічны запаведнік. З 2006 г. запаведнік з’яўляецца прэтэндэнтам на ўключэнне ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.