Мэцью Мак-Гроры
| Мэцью Мак-Гроры | |
|---|---|
| англ.: Matthew McGrory | |
| Дата нараджэння | 17 мая 1973[1] | 
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 жніўня 2005[1] (32 гады) | 
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр | 
| IMDb | ID 0570067 | 
| matthewmcgrory.com (англ.) | |
Мэцью Мак-Гроры (англ.: Matthew McGrory; 17 мая 1973, Уэст-Чэстэр - 9 жніўня 2005, Лос-Анджэлес) — амерыканскі акцёр, вядомы шмат у чым дзякуючы свайму вялікаму росту (2,29 м).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 мая 1973 года ва Уэст-Чэстэры, штат Пенсільванія, ЗША.
Уладальнік самай вялікай у свеце ступні (уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса[5]) і гіганцкага росту — 2 м 29 см. У дзіцячым садку ён быў ростам 150 см і важыў каля 70 кг. Даўжыня яго ступняў дасягала 45 сантыметраў. Абутак яму шыла кампанія «Converse», а шкарпэткі шыла мама.
Мэцью кінуў юрыдычную школу ў 1998 годзе, каб удасканальваць акцёрскае майстэрства. Дзякуючы сваёй унікальнай знешнасці і акцёрскаму таленту Мэцью Мак-Гроры за кароткі час удалося стварыць вялікую колькасць работ у Галівудзе і на тэлебачанні. Сыграў шэраг эпізадычных роляў, у тым ліку ў тэлесерыяле «Зачараваныя». Сыграў адну з ключавых роляў у культавым фільме Ціма Бёртана «Буйная рыба».
Памёр 9 жніўня 2005 года на 33-м годзе жыцця ў Лос-Анджэлесе. Смерць наступіла ад сардэчнай недастатковасці.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Matthew McGrory // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
 - ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130296252 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
 - ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130296252 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
 - ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 2 красавіка 2023.
 - ↑ Longest toe. Guinness World Records [брытанская англійская]. Праверана 2018-09-30.