Мячэць Фейсала
| Славутасць | |
| Мячэць Фейсала | |
|---|---|
| | |
| 33°43′47″ пн. ш. 73°02′14″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | суніты і іслам |
| Архітэктурны стыль | Ісламская архітэктура |
| Архітэктар | Vedat Dalokay[d] |
| Дата заснавання | 1986[1] |
| Вышыня | 90 м |
Мячэць Фейсала (урду: شاہ فیصل مسجد) — нацыянальная мячэць у Ісламабадзе, адна з самых вялікіх мячэцяў у свеце. Мячэць вядомая ў ісламскім свеце дзякуючы сваім памерам, плошчай больш 5 000 м², здольная змясціць 300 000 вернікаў.
У 1969 годзе быў праведзены міжнародны конкурс, у якім удзельнічалі архітэктары з 17 краін прадставілі 43 прапановы. Быў выбраны праект турэцкага архітэктара Ведата Далакая.
Будаўніцтва мячэці пачалося ў 1976 годзе Нацыянальнай Будаўнічай арганізацыяй Пакістана і фінансавалася ўрадам Саудаўскай Аравіі. Кошт праекта склаў больш чым 130 мільёнаў саудаўскіх рыялаў. Кароль Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд вельмі спрыяў фінансаванню будаўніцтва, і пасля яго забойства ў 1975 годзе і мячэць, і дарога, якая вядзе да яе, былі названыя ў яго гонар.
Мячэць была скончаная ў 1986 годзе.
