Міжземнаморскі ўніверсітэт (Чарнагорыя)
Выгляд
| Міжземнаморскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| сербск.: Univerzitet Mediteran | |
| | |
| Арыгінальная назва | сербск.: Univerzitet Mediteran |
| Міжнародная назва | англ.: Mediterranean University |
| Заснаваны | 2006 |
| Студэнты | 2 200 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Падгорыца |
| Сайт | udg.edu.me |
Міжземнаморскі ўніверсітэт (сербск.: Univerzitet Mediteran) — чарнагорская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Падгорыца.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Міжземнаморскі універсітэт з’яўляецца першым прыватным універсітэтам у Чарнагорыі. Ён быў заснаваны 30 мая 2006 года. Сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Падгорыцы. З моманту свайго заснавання Міжземнаморскі ўніверсітэт функцыянуе як адзіная юрыдычная асоба ў адпаведнасці з Балонскай дэкларацыяй. Якасць навучальных праграм на ўсіх факультэтах універсітэта ў 2008 годзе праверана экспертнай камісіяй Савета па вышэйшай адукацыі Чарнагорыі. Універсітэт быў паўторна акрэдытаваны на наступныя пяць гадоў, што з’яўляецца паказчыкам высокай якасці працы.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт турызму
- Факультэт эканомікі і бізнесу
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт выяўленчых мастацтваў
- Факультэт замежных моў
- Юрыдычны факультэт
- Інжынерны факультэт
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міжземнаморскі ўніверсітэт (Чарнагорыя)