Мікалай Іосіфавіч Шошчыц
Мікалай Іосіфавіч Шошчыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 мая 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1996 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Мікалай Іосіфавіч Шошчыц (24 мая 1918, Гальчынцы, Тэафіпальскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 21 снежня 1996, Брэст) — беларускі дырыжор харавых калектываў. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1963).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1920 года жыў у Брэсце. Пасля заканчэння ў 1939 годзе юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта працаваў начальнікам планавага аддзела Брэсцкай міжраённай гандлёвай арганізацыі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у антынацысцкім падполлі. Пасля вызвалення Беларусі працаваў начальнікам планава-фінансавага аддзела Брэсцкага аблспажыўсаюза, затым — аддзела Брэсцкай мэблевай фабрыкі.
У 15-гадовым узросце стварыў свой першы хор у гімназіі. У 35-гадовым узросце паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, у 1955 годзе скончыў яго. У 1954—1980 гадах Мікалай Іосіфавіч — выкладчык музыкі і спеваў Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Адначасова ў 1954—1974 гадах арганізатар і мастацкі кіраўнік Брэсцкай харавой капэлы Дома культуры чыгуначнікаў. З 1960 года капэла мае званне народнай. У рэпертуары рускія і беларускія народныя песні, руская і замежная класіка, творы савецкіх кампазітараў, у т. л. А. Мдывані, С. Пракоф’ева, Г. Свірыдава, Р. Шчадрына. Калектыў на чале з М. Шошчыцам гастраліраваў па БССР, РСФСР, выступаў у Маскве (1962, 1964), быў у Польшчы.
З 1986 года Мікалай Іосіфавіч узначальваў хор ветэранаў вайны і працы Брэсцкага Дома афіцэраў (з 1989 года — пры ГДК). Дзейнасць М. Шошчыца ў самадзейных калектывах вылучалася ўвагай да гісторыка-патрыятычнай тэматыкі, беларускага песеннага фальклору, розных харавых жанраў.
Званне заслужанага артыста БССР М. Шошчыц атрымаў у 1963 годзе. Узнагароджаны Сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1963).
Мікалай Іосіфавіч Шошчыц памёр 21 снежня 1996 года. Пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска».
Яго імем названы хор ветэранаў вайны і працы Брэсцкага гарадскога Дома культуры. На будынку Цэнтра харавога спявання (вул. Пушкінская, 42) у лiпенi 2007 года адкрыта мемарыяльная дошка з тэкстам: «В нашем городе жил и работал в 1920—1996 гг. художественный руководитель и дирижёр хоровых коллективов, заслуженный артист Республики Беларусь Николай Иосифович Шощиц (1918—1996)».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шошчыц Мікалай Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 454.
- Шошчыц Мікалай Іосіфавіч // Энцыклапедыя культуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 584.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 24 мая
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ва Украіне
- Памерлі 21 снежня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Брэсце
- Пахаваныя на могілках «Плоска»
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ