Мікалай Амельяновіч
Выгляд
| Мікалай Амельяновіч | |
| 1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 21 сьнежня 1990 — 1991 | |
| Прэм’ер-міністар | Вячаслаў Кебіч |
| Наступнік | Станіслаў Багданкевіч |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1937 вёска Міхнавічы |
| Памёр | 31 студзеня 2013 |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Мікала́й Амельяно́віч (1937, вёска Міхнавічы, цяпер у Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі — 31 студзеня 2013) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 1-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў інстытут народнай гаспадаркі (1961). Працаваў у міністэрстве фінансаў БССР, дырэктарам Менскага фінансава-эканамічнага тэхнікуму, упраўляючым Белканторай Дзяржбанку СССР (1986—1991).
21 сьнежня 1990 року пастановаю Вярхоўнага савету БССР стаў першым кіраўніком створанага Нацыянальнага банку Беларускай ССР. У 1991 на гэтай пасадзе яго замяніў Станіслаў Багданкевіч.
Пасьля працаваў першым намесьнікам старшыні праўленьня Ашчаднага банку Беларусі, у «Тэхнабанку».