Мікалай Пятровіч Герасімчык
Выгляд
Мікалай Пятровіч Герасімчык | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер-канструктар |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Мікалай Пятровіч Герасімчык — беларускі інжынер-канструктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (БПІ). З 1965 года працаваў у Беларускім дзяржаўным праектным інстытуце, дзе займаў пасаду галоўнага канструктара.
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Быў аўтарам канструктыўнай часткі комплексу адміністрацыйных будынкаў па праспекце Машэрава, інстытутаў біаарганічнай хіміі, геахіміі і геафізікі АН БССР у Мінску, гасцініцы «Інтурыст» у Брэсце, 13- і 15-павярховых інтэрнатаў Беларускага тэхналагічнага інстытута ў Мінску, жылых дамоў па праспекце Пушкіна ў Магілёве.
Удзельнічаў у распрацоўцы рэспубліканскага Каталога ўніфікаваных канструкцый, тыпавых праектаў школ і дзіцячых садоў-ясляў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і медалём.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герасимчик Николай Петрович // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2 500 экз.