Мікалай Шыла
Выгляд
| Мікалай Шыла | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1888 |
| Памёр | 6 красавіка 1948 |
| Адукацыя | |
Мікалай Шыла (1888 в. Заберазь, цяпер Іўеўскі раён — 6 красавіка 1948, в. Міхэльсдорф, Баварыя) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст. Сябра ЦК БПСР.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1909 годзе жыў і працаваў у Вільні, удзельнічаў у выданьні «Нашай Нівы».
Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Пад час польска-бальшавіцкай вайны 1920 году ўдзельнічаў у антыпольскім падпольным руху.
У 1921 годзе — у Вільні. Быў рэдактарам шэрагу беларускіх газэт левага кірунку, такіх як «Сын Беларуса», «Змаганьне». Арыштоўваўся польскімі ўладамі.
Пасьля Другой сусьветнай вайны эміграваў, з канца 1944 жыў у Заходняй Нямеччыне.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У п’есе «Тутэйшыя» ёсьць словы
| Беларусь, мая старонка —
Куток цемнаты, Жыве Шыла, Грыб, Мамонька — Будзеш жыць і Ты! |
||
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мае сустрэчы Успаміны Шылы, Бібліятэка Бацькаўчшыны
- Шыла пра Алеся Гаруна
- Мікалай Шыла — дзядзька беларускага адраджэньня, Беларус №582—583, 2011 год