Мікола Тэлічка
| Мікола Тэлічка | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 20 лютага 1923 |
| Месца нараджэння | хутар Аляксееўшчына, Казялецкі раён, Чарнігаўская вобласць |
| Дата смерці | 14 красавіка 2014 |
| Месца смерці | Кіеў |
| Пахаванне | Брэст, гарнізонныя могілкі |
| Альма-матар | Брэсцкі педагагічны інстытут |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт |
| Мова твораў | украінская, руская |
Мікола Рыгоравіч Тэлічка, укр. Микола Ригорович Теличко (20 лютага 1923, хутар Аляксееўшчына, Казялецкі раён, Чарнігаўская вобласць — 14 красавіка 2014, Кіеў) — украінскі і беларускі паэт, удзельнік Другой сусветнай вайны, член Саюза пісьменнікаў[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і вайсковага доктара, вучыўся ў розных гарадах СССР, пераязджаючы разам з сям’ёй. Вайну сустрэў у Бродах Львоўскай вобласці, затым жыў на Паўночным Каўказе. Скончыў вайсковае вучылішча, з 1943 года на фронце. удзельнічаў у пераправе цераз затоку Сіваш. Быў двойчы паранены. Вайну скончыў у званні капітана[2].
З 1947 года жыў на Берасцейшчыне. Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут і Маскоўскі завочны педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам у школах Кобрына, Брэста, кіраваў аддзелам народнай асветы Кобрынскага райвыканкама, быў дырэктарам спецшколы ў Кобрыне.
Жыў у Брэсце. Памёр у дачкі ў Кіеве. Пахаваны на гарнізонных могілках у Брэсце.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пісаць вершы пачаў школьнікам. З’яўляецца аўтарам дзесяці зборнікаў паэзіі. Па-руску апублікаваў зборнікі «Добрый ливень» (Мінск, 1963), «Дерево в бору» (Мінск, 1971), «Вещий свет» (Мінск, 1980), «Соль на касках» (Мінск,1994) и «Следы времен» (Брэст, 1994).
Паралельна пісаў вершы па-ўкраінску, але публікаваць пачаў у час перабудовы. Выдаў тры зборнікі па-ўкраінску: “Вогонь вічності” (Кіеў, 2009), “Поклик часу” (Брэст, 2009), “Дивокрай” (Брест, 2011).
У часы незалежнасці ўключыўся ў мясцовы ўкраінскі рух, стаў членам «Просвіты Берасцейшчыны імя Тараса Шаўчэнкі».
Многія вершы прысвяціў Берасцейшчыне і Палессю[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ До тебе, світе…: Укр. літ. Берестейщини : Проза. Поезія. Публіцистика / Упоряд., передм., тексти біогр. і ред. А.П.Цвиды.. — Київ: Укр. центр духов. культури, 2003. — С. 318—329.
- ↑ «Мне Брест родной милее Рима…» Cостоялась презентация сборника стихов Николая Теличко (руск.). Виртуальный Брест. Праверана 24 кастрычніка 2025.
- ↑ dmitriy_s. Теличко Николай | ЛитВизитка Брест (руск.). author.gcbs-brest.by. Праверана 24 кастрычніка 2025.