Міліметр
Міліметр | |
---|---|
мм, mm | |
![]() Лінейка з падзеламі ў міліметрах і сантыметрах. | |
Велічыня | Даўжыня |
Сістэма | Міжнародная сістэма адзінак |
Тып | Асноўная |
![]() |

Міліметр (па СІ, абазначэнне: беларускае «мм», міжнароднае «mm») — адзінка даўжыні ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная адной тысячнай метра — асноўнай адзінкі даўжыні ў СІ.
— 1 метр = 1000 міліметраў — 1 сантыметр = 10 міліметраў
Адзін міліметр таксама роўны: — 1000 мікраметрам — 1,000,000 нанаметрам
Вызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]- Падрабязны разгляд тэмы: Метр
З 1983 года метр вызначаецца як «даўжыня шляху, які праходзіць святло ў вакууме за прамежак часу 1299792458 секунды».[1]
Міліметр, як 11000 метра, — гэта адлегласць, якую святло праходзіць за 1299792458000 секунды.
Адносна англійскай сістэмы вымярэння, цаля афіцыйна вызначана як 25,4 міліметра, 1 міліметр дакладна роўны 5⁄127 цалі (≈ 0,03937 цалі).
Нефармальныя тэрміны
[правіць | правіць зыходнік]Слова «mil» іншы раз нефармальна ўжываецца для абазначэння міліметра. Аднак у ЗША «mil» звычайна азначае тысячную цалі , што можа выклікаць блытаніну.
Сімвалы Unicode
[правіць | правіць зыходнік]Для падтрымкі макетнай сумяшчальнасці з усходнеазіяцкімі сістэмамі пісьма (CJK), у Unicode прадугледжаны квадратныя сімвалы для:
- міліметр — U+339C ㎜ SQUARE MM
- квадратны міліметр — U+339F ㎟ SQUARE MM SQUARED
- кубічны міліметр — U+33A3 ㎣ SQUARE MM CUBED[2]
Гэтыя сімвалы часта выкарыстоўваюцца ў японскай тыпаграфіцы для выраўноўвання абазначэнняў адзінак з іерогліфамі.
Вымярэнне
[правіць | правіць зыходнік]- На звычайнай метрычнай лінейцы найменшыя падзелы звычайна адпавядаюць міліметрам[3].
- У лінейках для дакладнага машынабудавання могуць быць падзелы 0,5 мм.
- Лічбавыя штангенцыркулі часта маюць дакладнасць да 0,01 мм[4].
Прыклады:
- Мікрахвалі з частатой 300 ГГц маюць даўжыню хвалі 1 мм.
- Частоты ў межах 30-300 ГГц выкарыстоўваюцца для міліметровых камунікацый, што дазваляе перадачу даных на высокіх хуткасцях (напрыклад, 10 Гбіт/с)[5].
- Найменшы аб’ект, бачны няўзброеным вокам — каля 0,02-0,04 мм (напрыклад, тонкі чалавечы валасок)[6].
- Тыповы ліст паперы мае таўшчыню ад 0,07 да 0,18 мм; офісная папера — каля 0,1 мм[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 17th General Conference on Weights and Measures (1983), Resolution 1 . International Bureau of Weights and Measures. Праверана 3 December 2013.
- ↑ CJK Compatibility . unicode.org. Праверана 3 December 2013.
- ↑ How do I read a ruler? . onlineconversion.com. Праверана 3 December 2013.
- ↑ Accuracy of Calipers . TresnaInstrument.com. Праверана 3 December 2013.
- ↑ Huang, Kao-Cheng; Wang, Zhaocheng (2011). Millimeter Wave Communication Systems. John Wiley & Sons. ISBN 9781118102756.
- ↑ How Small Can the Naked Eye See? . Focus Magazine. Праверана 3 December 2013.
- ↑ Sherlis, Juliya. Thickness of a piece of paper . The Physics Factbook (2001). Праверана 21 студзеня 2022.