Перайсці да зместу

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь
  • Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Геральдычны знак — эмблема міністэрства
Геральдычны знак — эмблема міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Папярэдняе ведамства Міністэрства гандлю БССР
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра Мінск, вул. Кірава, д. 8, корп. 1
Гадавы бюджэт 7 023 629,0 рублёў[1] (2018)
Міністр Артур Барысавіч Карповіч
Сайт mart.gov.by

Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ння і га́ндлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ)[2] — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне гандлю і рэгуляваць дзейнасць суб’ектаў натуральных манаполій, цэны (тарыфы), а таксама ажыццяўляць кантроль у гэтых сферах. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 14 студзеня 2025 года пасаду міністра займае Артур Барысавіч Карповіч[3].

  • парадкаванне гандлю, грамадскага харчавання, побытавага абслугоўвання і абароны правоў спажыўцоў;
  • агляд спажывецкага рынку і галіны побытавага абслугоўвання;
  • узгадненне стварэння тавараправоднай сеткі і нямытнага парадкавання;
  • стварэнне ўмоў для росту вываза тавараў і паслуг;
  • парадкаванне найму ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і побытавага абслугоўвання;
  • узгадненне правядзення кірмашоў.
  • запыт ва ўстановах звестак аб гандлі;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных устаноў аб гандлі;
  • накладанне пакаранняў на прадпрыемствы за парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
  • узгадненне з Міністэрствам замежных спраў стварэння тавараправоднай сеткі за мяжой;
  • апавяшчэнне ўстаноў ліцэнзавання пра парушэнне заканадаўства аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
  • ухваленне ведамасных пастаноў;
  • падача прапановаў аб касаванні пастановаў іншых дзяржаўных устаноў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадскім харчаванні, побытавым абслугоўванні, правах спажыўцоў і рэкламе;
  • стварэнне друкаваных выданняў;
  • стварэнне ведамасных узнагародаў;
  • стварэнне, пераўтварэнне і касаванне падпарадкаваных устаноў[5].
  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2018. Праверана 21 красавіка 2018.
  2. Сайт Министерства торговли Республики Беларусь — МИНТОРГ МЕНЯЕТ НАЗВАНИЕ (руск.) Архівавана 20 лістапада 2016.
  3. Артур Карповіч назначаны міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю . Белта (14 студзеня 2025).
  4. СТРУКТУРА ЦЕНТРАЛЬНОГО АППАРАТА МИНИСТЕРСТВА ТОРГОВЛИ (руск.) Архівавана 9 лістапада 2016.
  5. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 961 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (6 верасня 2010).(недаступная спасылка)