Місурыйскі навукова-тэхналагічны ўніверсітэт
Выгляд
| Місурыйскі навукова-тэхналагічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Missouri University of Science and Technology | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Missouri University of Science and Technology |
| Заснаваны | 1870 |
| Тып | політэхнічны ўніверсітэт |
| Студэнты | 7 642[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рола, Місуры, ЗША |
| Сайт | mst.edu |
Місурыйскі навукова-тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Missouri University of Science and Technology) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рола ў штаце Місуры, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Большасць студэнтаў універсітэта станам на 2022 год вывучалі інжынерыю, бізнес, прыродазнаўчыя навукі і матэматыку.
Вядомы перш за ўсё сваёй інжынернай школай, універсітэт прапануе праграмы атрымання ступеняў бакалаўра і магістра ў галіне бізнесу і сістэм кіравання, інфармацыйных навук і тэхналогій, прыродазнаўчых навук, сацыяльна-гуманітарных навук і мастацтваў.
Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў, навукі і адукацыі
- Каледж камп'ютарных навук і інжынерыі
- Каледж інавацый, прадпрымальніцтва і эканамічнага развіцця
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 3 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Місурыйскі навукова-тэхналагічны ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы