Міхель (карная аперацыя)
Выгляд
Аперацыя «Міхель» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 30 жніўня — 4 верасня 1942 | ||
Месца | Косаўскі, Бярозаўскі, Ружанскі, Пружанскі раёны Беларускай ССР | ||
Прычына | Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр» | ||
Статус | аперацыя завершана | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Аперацыя «Міхель» (ням.: Unternehmen «Michel») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войскаў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва Косаўскага, Бярозаўскага, Ружанскага, Пружанскага раёнаў Беларускай ССР 30 жніўня — 4 верасня 1942 года.
Аперацыя праводзілася сіламі 3-га батальёна 11-га паліцэйскага палка, 3-га батальёна 15-га паліцэйскага палка, 2 матарызаваных узводаў жандармерыі, узвода проціватанкавых гармат супраць партызанскіх атрадаў імя Шчорса, імя Дзімітрава, імя Варашылава. Партызаны нанеслі ўдары па варожых флангах і тыле і без страт адышлі ў суседнія лясы. 4 верасня 1942 года карнікі атрымалі загад на правядзенне новай аперацыі «Трохвугольнік».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхель // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 366. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.