Мішэль Трахтэнберг
Мішэль Трахтэнберг | |
---|---|
англ.: Michelle Trachtenberg | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1985[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 2025[2][3] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаактрыса, тэлеактрыса, актрыса агучвання, тэлепрадзюсар, актрыса, мадэль |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0005502 |
![]() |
Мішэль Трахтэнберг (англ.: Michelle Trachtenberg; 11 кастрычніка 1985[1], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[1] — 26 лютага 2025[2][3], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[2][3]) — амерыканская актрыса.
Пачала кар’еру ў дзіцячым узросце. Здымалася ў серыялах «Пляткарка» і «Бафі», фільме «Еўратрып» і інш.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 11 кастрычніка 1985 года ў Нью-Ёрку ў сям’і банкаўскай кіруючай і спецыяліста па валаконнай оптыцы. Маці была родам з СССР, таму Мішэль з дзяцінства добра размаўляла па-руску[4].
Вучылася ў школе імя Айзека Азімава ў Брукліне, пасля чаго скончыла вышэйшую школу ў Лос-Анджэлесе. Пачала здымацца ў рэкламных роліках з трох гадоў, а ў 1991 годзе атрымала сваю першую ролю ў тэлесерыяле «Закон і парадак». Шырокая вядомасць прыйшла да яе ў пачатку 2000-х дзякуючы ролі Дон Самэрс у серыяле «Бафі — знішчальніца вампіраў».
Памерла 26 лютага 2025 года ў Нью-Ёрку.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д A.O.L. Staff Michelle Trachtenberg's Life in Photos — AOL, 2025. Праверана 26 лютага 2025.
- ↑ а б в г Actress Michelle Trachtenberg, known for roles in 'Harriet the Spy' and 'Gossip Girl,' dead at 39 — WABC-TV, 2025. Праверана 26 лютага 2025.
- ↑ а б в г Levenson M. Michelle Trachtenberg, ‘Gossip Girl’ and ‘Buffy’ Actress, Dies at 39 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2025. — ISSN 0362-4331 Праверана 26 лютага 2025.
- ↑ «Сплетница» с русскими корнями: Мишель Трахтенберг — 35
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мішэль Трахтэнберг