Мацвей Захаравіч Беляніцкі
Мацвей Захаравіч Беляніцкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1990 (81 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | сюжэтна-тэматычная карціна і пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Пётр Пакаржэўскі і Георгій Ражскі[d] |
Член у |
Мацвей Захаравіч Беляніцкі (26 студзеня 1909, г. Магілёў — 17 сакавіка 1990) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 студзеня 1909 года ў г. Магілёве. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1925—1926), скончыў Маскоўскі інстытут выяўленчага мастацтва (1942). Вучыўся ў П. Пакаржэўскага і Г. Ражскага[1].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1927 года. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1953—1957). Член Беларускага саюза мастакоў з 1946 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у жанрах фігуратыўнай карціны, пейзажу, а таксама партрэта і нацюрморта. Сярод асноўных твораў: кампазіцыі «Лыжны спорт у Чырвонай Арміі», «М. І. Калінін на мітынгу сярод беларускіх сялян, 1919 г.», «Фашысцкая грабармія на Беларусі» (1942), «Пасля вызвалення ад акупантаў» (1950), «Першы арышт Я. Коласа» (1960), «Пасля вайны. Размініраванне» (1961), «Паўстанне сялян. 1905 год» (1968), «Трывога», «Камберы», «Скачкі ў калгасе»; лірычныя пейзажы «Вясна прыйшла» (1943), «Мосцік» (1946), «Мінск. Бульвар Шаўчэнкі» (1974), «Сенакос» (1975), «Восень» (1977), «Вясёлка» (1982); цыкл «Белавежская пушча» (1958—1963); партрэт знатнага канявода[1][2].
Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Бабруйскім краязнаўчым музеі, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Беляніцкі Мацвей Захаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Беляніцкі Мацвей Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беляніцкі Мацвей Захаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Беляніцкі Мацвей Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беленицкий Матвей Захарович — ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ПАЛИТРА МОГИЛЕВСКОГО КРАЯ (руск.)(недаступная спасылка). Праверана 12 красавіка 2025.
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 1990 годзе
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі
- Мастакі-пейзажысты Беларусі
- Мастакі-партрэтысты Беларусі