Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі
Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 студзеня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1968 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | партрэт, жанравая і батальная карціна, пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Ян Францавіч Цянглінскі[d], Мікалай Сямёнавіч Самокіш і Гуга Раманавіч Залеман[d] |
Уплыў на | Zinaida Illivna Zatsepina[d] |
Член у |
Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі (руск.: Пётр Дмитриевич Покаржевский; 1889, Елісаветград, Херсонская губерня — 1968, Масква, СССР) — рускі і савецкі жывапісец, графік, педагог, член МАСМ РСФСР, прафесар МДМІ імя В. Сурыкава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі нарадзіўся ў 1889 годзе ў Елісаветградзе, Херсонская губерня. Там жа вучыўся на вячэрніх курсах малявання ў Ф. Казачынскага, затым у 1906—1909 гадах у Кіеўскай мастацкай школе.
У 1909—1916 гадах Пётр Пакаржэўскі вучыўся ў Пецярбургу ў Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Я. Цянглінскага, Г. Залемана, М. Самокіша.
Пётр Пакаржэўскі быў членам аб’яднанняў «Быццё» (1922), АМРР (1923). У 1920—1922 гадах жыў і працаваў у Туле, дзе ім былі арганізаваны Дзяржаўныя мастацкія майстэрні і Тульскі мастацкі музей, у якіх ён працаваў і выкладаў. У 1922 годзе пераехаў у Маскву, дзе працаваў для выдавецтва «Маладая гвардыя».
У 1930-х гадах выкладаў у Маскоўскім мастацка-педагагічным вучылішчы «Памяці 1905 года». Сярод яго вучняў народны мастак СССР, Герой Сацыялістычнай Працы Таір Салахаў, Народны мастак Расіі Мікалай Сысоеў.
Вядучым жанрам у творчасці Пятра Пакаржэўскага была тэматычна карціна з развітай сюжэтнай асновай на тэмы сучаснасці, выкананая ў традыцыйнай рэалістычнай манеры. У 1928 годзе мастак здзейсніў падарожжа па Сярэдняй Азіі, уражанні ад якога паслужылі матэрыялам для шматлікіх эцюдаў і карцін з выявай нацыянальнага побыту гэтых рэгіёнаў.
Сярод асноўных твораў мастака карціны «Чырвоны дазор» (1923), «Дэсант» (1928), «Металургічны завод у Данбасе», «К. Варашылаў у лётчыкаў» (абедзве 1932), «Камсамолка Горбань» (1935), «Камсамольцы Данбаса ідуць на фронт» (1936), «Перад атакай» (1947), «Раніца ў табуне» (1954), «Пад Звянігарадам» (1958), «Стары чабан-казах» (1962) і іншыя[1]. З 1937 года Пётр Пакаржэўскі прафесар МДМІ імя В. Сурыкава. Творы мастака знаходзяцца ў ДТГ, ДРМ, у Цэнтральным музеі Савецкай Арміі, у музеях Тулы, Кіева, Екацярынбурга, Ніжняга Ноўгарада, Астрахані, Іркуцка і іншых гарадоў.
Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі памёр у 1968 годзе ў Маскве. Пахаваны на Увядзенскіх могілках (25 уч.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Горин И. Пётр Покаржевский // Искусство. 1966, № 8. С.27-31.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталог шестой выставки Союза московских художников (МОСХ). — М.-Л., Искусство, 1939.
- Горин И. Пётр Покаржевский // Искусство. 1966, № 8. С.27-31.
- Выставки советского изобразительного искусства. Справочник. Том 5. 1954—1958 годы. — М: Советский художник, 1981.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Петр Дмитриевич Покаржевский на сайте «Масловка — городок художников».
- Покаржевський Петро Дмитрович (о нём) на wiki-портале ОУНБ им. А. Л. Чижевского. (укр.)
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраваградзе
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Елісаветградскім павеце
- Мастакі СССР
- Мастакі Расіі
- Мастакі-пейзажысты СССР
- Мастакі-пейзажысты Расіі
- Мастакі-партрэтысты СССР
- Мастакі-партрэтысты Расіі
- Мастакі-баталісты СССР
- Мастакі-баталісты Расіі
- Сацыялістычны рэалізм
- Мастакі-рэалісты
- Героі Сацыялістычнай Працы