Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй нафтахіміі
Выгляд
Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй нафтахіміі | |
---|---|
Заснавана | 1960 |
Закрыта | 1 ліпеня 2014 |
Тып | прафесійны ліцэй[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй нафтахіміі — колішняя ўстанова прафесійнага навучання ў Наваполацку Віцебскай вобласці.
Заснавана ў 1960 г. на базе нафтаперапрацоўчага завода як тэхнічнае вучылішча № 15, праз год перайменаванае ў гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 рабочага пасёлка Полацкі (з 1963 г. — г. Наваполацк). Наваполацкае ПТВ 28 нафтахіміі было перайменавана ў Наваполацкі дзяржаўны прафесійны ліцэй нафтахіміі. У 2014 г. ліцэй рэарганізаваны і далучаны да Наваполацкага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа[1].