Налань Сіндэ
Налань Сіндэ | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 19 студзеня 1655 |
Смерць |
1 ліпеня 1685 (30 гадоў) |
Бацька | Mingju[d] |
Маці | Aisin Gioro[d][1] |
Жонка | Shen Wan[d][2] і Lu Shi[d][2] |
Навуковая ступень | цзіньшы[d][2] |
![]() |
Налань Сіндэ (кіт. трад. 納蘭性德, спр. 纳兰性德, піньінь Nalan Xingde, 19 студзеня 1655 —1 ліпеня 1685) — кітайскі паэт часоў дынастыі Цын.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з арыстакратычнай манчжурскай сям’і Налань з племені жоўтага сцяга. Сын Налань Мінчжу , траюрадны брат імператара Фуліня, узначальваў Дзяржаўны сакратарыят. Маці будучага паэта Айсінуэлуа — была стрыечнай сястрой Фуліня. Нарадзіўся ў г. Пекіне. Пры нараджэнні атрымаў імя Чэндэ. Атрымаў класічную адукацыю. З маладых гадоў праявіў літаратурны талент. У 1674 годзе змяніў імя на Сіндэ.
Пасля некалькіх спроб у 1676 годзе здаў імператарскі экзамен, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень. Зрэшты працягнуў службу ў імператарскай гвардыі. З часам становіцца адным з сяброў імператара Кансі, які цаніў паэтычны талент Наланя. Далейшае жыццё правёў у Імператарскай свіце. Ён памёр у 1685 годзе ад хваробы, якой пакутаваў з дзяцінства.
Паэзія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у жанры цы. Асноўная тэматыка — каханне. У вершах адлюстравана туга па рана памерлай жонцы Лю Жуме. Асаблівасцю творчасці стала тое, што Налань стаў укараняць у маляўніча-мудрагелістую мову простую лексіку і рабіць бытавое слова носьбітам лірычнага сэнсу. Большасць яго твораў увайшла ў зборнік «Тунцзітан-цзі», які выйшаў у свет пасля смерці Налань Сіндэ.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Yinde Zhang, Histoire de la littérature chinoise, Paris, Ellipses, coll. «Littérature des cinq continents», 2004, p. 57
- Bruce Carpenter, 'Drinking Water; Lyric Songs of the Seventeenth Century Manchu Poet Na-lan Hsing-te' Bulletin of Tezukayama University (Tezukayama daigaku kiyo), Nara, Japan, 1983, no. 20, pp. 100—137.