Наступальная граната wz.24
Выгляд
Наступальная граната wz.24 | |
---|---|
![]() | |
Апісанне | |
Тып: | ручная граната |
Краіна: | Польшча |
Гісторыя мадэлі | |
Серыйны выпуск: | з 1924 года |
Характарыстыкі | |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Наступальная граната wz.24 — граната польскай вытворчасці.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Граната авальнай формы, якая нагадвала яйка, выраблялася з тонкага ліставага металу, што раздзіраецца пры дэтанацыі на вялікую колькасць дробных аскепкаў. Граната рыхтавалася пікрынавай кіслатой або трацілам[1].
Першапачаткова выкарыстоўваючы розныя тыпы запалаў, напачатку 1930-х гранату пачалі забяспечваць запалам Zapalnik wz. Gr. 31[2] з дыстанцыйным выбухоўнікам, першапачаткова створаным для абарончай гранаты wz.33. Гранаты, забяспечаныя запалам Gr. 31 часам называюць wz. 24/31, каб адрозніваць іх ад арыгінальнай гранаты wz.24, забяспечанай рознымі засцерагальнікамі[1].
Варыянты
[правіць | правіць зыходнік]Граната выпускалася ў некалькіх варыянтах:
- Разрыўная
- Дымавая
- Запальная: у запальных гранатах замест выбухоўкі выкарыстоўваліся хімічныя рэчывы, якія пры дэтанацыі запальваліся.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Grzegorz Franczyk, Polskie granaty 1919—1939. — Krakow, 2010. — ISBN 978-83-272-3200-7