Наталля Іосіфаваўна Ільіна
Выгляд
Наталля Іосіфаваўна Ільіна | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 мая 1914[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1994[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, публіцыстка, журналістка, крытык, літаратурная крытык |
Мова твораў | руская |
Прэміі |
Залатое цяля[d] (1984) |
Наталля Іосіфаваўна Ільіна (19 мая 1914[1], Санкт-Пецярбург[2] — 19 студзеня 1994[1], Масква) — руская пісьменніца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1920 годзе з бацькамі эмігрыравала, з 1936 года ў Шанхаі. У 1947 рэпатрыіравалася ў СССР. Скончыла Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1953).
Аўтар кніг фельетонаў «Іншымі вачыма. Нарысы шанхайскага жыцця» (1946), зборнікаў літаратурных фельетонаў і пародый «Увага: небяспека!» (1960), «Не трэба авацый!» (1964), «Нешта тут не клеіцца» (1968), «Табло, што свеціцца» (1974), аўтабіяграфічнага рамана «Вяртанне» (кн. 1-2, 1957—65; пра лёс рускіх эмігрантаў у Кітаі), кніг успамінаў «Лёсы. З даўніх сустрэч» (1980), «Дарогі: Аўтабіяграфічная проза» (1983), «Сустрэчы» (1987) і інш.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г ИЛЬИНА Наталья Иосифовна // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 92–94. — ISBN 5-94848-262-6
- ↑ а б Ильина Наталия Иосифовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. Ф. Кузьміна. Ільіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).