Наталля Аляксандраўна Лаўрова
Выгляд
| Наталля Аляксандраўна Лаўрова | |
|---|---|
| Род дзейнасці | мастацкі гімнаст |
| Дата нараджэння | 4 жніўня 1984 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 красавіка 2010[1] (25 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Наталля Аляксандраўна Лаўрова (руск.: Ната́лья Алекса́ндровна Лавро́ва; 4 жніўня 1984, Пенза — 23 сакавіка 2010, Пензенская вобласць) — расійская гімнастка, чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы, пяціразовая чэмпіёнка свету, першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях (акрамя яе гэтага пазней дабіліся Алена Пасевіна і Анастасія Блізнюк у групавых практыкаваннях, а таксама Яўгенія Канаева ў асабістым мнагабор’і). Першая гімнастка, якой удалося выйграць Алімпійскія гульні ў 16 гадоў. Заслужаны майстар спорту Расіі (2000), трэнер зборнай Расіі па мастацкай гімнастыцы. Загінула ў аўтамабільнай аварыі.