Наталля Барысаўна Кучмель
Выгляд
Наталля Барысаўна Кучмель | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1964[1] (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, перакладчыца |
Наталля Барысаўна Кучмель, таксама Наталка Кучмель (нар. 4 ліпеня 1964, Мінск) — беларуская паэтэса.
Нарадзілася ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Скончыла школу ў 1981 годзе, філалагічны факультэт БДУ ў 1986 годзе.
Працавала карэктарам, стылістычным рэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. Станам на 2005 год працавала карэктарам у РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».
Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку «Літаратурны квартал» (2003), часопісах «Першацвет», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і іншых.
Кніга паэзіі «Імгненні» выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2005 годзе.
Таксама перакладчыца шэрагу твораў з польскай мовы.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Шорт-ліст прэміі Гліняны Вялес за 2006 год з кнігай «Імгненні»
- Прэмія Блакітны свін у 2011 годзе «за выхаванне літаратурнага густу ў маладых паэтаў, нонканфармізм і творчую сумленнасць»[2].
- Шорт-ліст прэміі Гліняны Вялес за 2024 год з кнігай «Залатое»[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Cтаў вядомы шорт-ліст літпрэміі «Гліняны Вялеса» за 2024 год
- ↑ “Блакітны Свін” абраў пераможцаў . Будзьма беларусамі! (3 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2017. Праверана 14 мая 2017.
- ↑ Cтаў вядомы шорт-ліст літпрэміі «Гліняны Вялеса» за 2024 год . Рацыя (14 лютага 2025). Праверана 14 лютага 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кучмель Наталля . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 14 лютага 2025.