Наталля Васілеўна Касабука
Наталля Васілеўна Касабука | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1956 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Наталля Васілеўна Касабука (нар. 18 ліпеня 1956, Віцебск) — беларуская архітэктарка, дырэктарка інстытута «Віцебскграмадзянпраект». Заслужаны будаўнік Беларусі (2019).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 ліпеня 1956 года ў Віцебску. З 1977 года працуе ў абласным дзяржаўным унітарным праектным прадпрыемстве «Інстытут Віцебскграмадзянпраект». У верасні 2007 года прызначаная яго дырэктаркай[1].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Наталля Касабука ўнесла значны ўклад у распрацоўку праектнай дакументацыі па рэканструкцыі плошчы Перамогі ў Віцебску[1].
Пад яе кіраўніцтвам распрацаваныя і рэалізаваныя сацыяльна значныя аб’екты Віцебска: Летні амфітэатр, марфалагічны корпус і бібліятэка медыцынскага ўніверсітэта, Дом правасуддзя, будынак абласнога суда, мадэрнізацыя прыбудовы аблвыканкама. Таксама яна курыравала аб’екты да фестывалю «Дажынкі-2008» у Оршы, а таксама забудовы мікрараёнаў «Білева-1», «Білева-2», тэрыторыі каля медыцынскага цэнтра, праект Полацкага пуцеправода ў Віцебску і мікрараёна «Задзвінне-3» у Оршы[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаравана званнем Заслужанага будаўніка Беларусі (2019)[2]. У 2008 годзе стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі «За дасягненні ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» у катэгорыі «Кіраўнік года» сярод праектных арганізацый[1].
У 2010 годзе ўзнагароджаная нагрудным знакам Саюза будаўнікоў «За заслугі ў будаўніцтве»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Косабуко Наталья Васильевна (руск.). Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина.
- ↑ Список награжденных почетным званием «Заслуженный строитель Республики Беларусь» Архівавана 26 верасня 2022. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Наталля Васілеўна Касабука на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»