Перайсці да зместу

Наталля Мікалаеўна Дашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Наталля Мікалаеўна Дашкевіч
Нарадзілася 2 ліпеня 1988(1988-07-02)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Вікторыя Гродна
2004—2006 Алімпія Гродна
2006 Вікторыя Гродна
2006—2013 Алімпія Гродна
2013—2014 ГАЦАР-Сож-ГДУ
2014—2019 Алімпія Гродна
2019—2020 Ніка Сыктыўкар[d]
2020—2021 БДУ-Цмокі[d]
2021—2022 Алімпія Гродна
2022—2023 Перасвет-ПФУ Растоў-на-Доне[d]
2023—0000 Алімпія Гродна
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Наталля Мікалаеўна Дашкевіч, па нараджэнні Казун (нар. 2 ліпеня 1988, Гродна, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступала за зборную Беларусі.

Выхаванка СДзЮШАР №7 г. Гродна[3]. Першыя трэнеры — Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк і Вікторыя Уладзіміраўна Дацун[4].

Большую частку сваёй прафесійнай кар’еры правяла ў Гродне, гуляючы за ЖБК «Алімпія». Таксама яна выступала за сыктыўкарскую «Ніку»[5] і «БДУ-Цмокі». У жніўні 2022 года падпісала кантракт з растоўскім баскетбольным клубам «Перасвет-ПФУ»[6].

Выступала за зборную U-16 (2004), U-18 (2006) і U-20 (2008)[7].

У складзе жаночай зборнай Беларусі стала пераможцай Кубка Халіпскага-2017[8][9], у складзе жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[10].

Зноскі

  1. а б Natallia Dashkevich // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. Ростовский баскетбольный клуб «Пересвет-ЮФУ» подписал нового игрока
  3. Бронзовую медаль II Европейских игр для Гродненщины завоевала Наталья Дашкевич
  4. СПИСОЧНЫЙ СОСТАВ национальной и сборной команд РБ по баскетболу 3х3 (женщины) на 2018 год. Национальная команда (основной состав)
  5. В «НИКУ» перешла лучшая центровая чемпионата Белоруссии
  6. Ростовский баскетбольный клуб «Пересвет-ЮФУ» подписал нового игрока
  7. Наталья Козун(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2023. Праверана 18 ліпеня 2023.
  8. Янина Инкина, Наталия Дашкевич и Анна Каленто - в составе сборной Беларуси на "Кубок Халипского"
  9. Белорусские баскетболистки выиграли турнир памяти Семена Халипского
  10. ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3