Наталля Мікалаеўна Даўгулевіч
Наталля Мікалаеўна Даўгулевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1975 (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філолаг, мовазнаўца |
Навуковая сфера | філалогія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Наталля Мікалаеўна Даўгулевіч (нар. 12 лютага 1975, г. Мінск) — беларуская мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2004), дацэнт (2009)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 лютага 1975 года ў Мінску. Скончыла ў 1997 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура»; у 2002 годзе аспірантуру Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].
У 2002—2007 гг. працавала малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 2007—2010 гг. вучоны сакратар, у 2010—2014 гг. начальніца навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2014 года загадчыца кафедры лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: лексіка і лексікалогія сучаснай беларускай мовы; моўныя кантакты; генеалогія і неаграфія беларускай мовы; методыка выкладання беларускай мовы[3].
Аўтарка слоўнікаў «Слоўнік новых слоў беларускай мовы» (2009), «Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў» (2013), «Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы» (2023) ў суаўтарстве з В. І. Уласевіч[4][5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Národní autority České republiky Праверана 27 снежня 2024.
- ↑ а б в Старонка на сайце базы даных «Вучоныя Беларусі»
- ↑ Наталля Мікалаеўна Даўгулевіч у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
- ↑ Даўгулевіч Наталля Мікалаеўна . "Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праверана 1 лютага 2025.
- ↑ Сучасная беларуская літаратурная мова : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях / [Д. В. Дзятко і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Мінск: Вышэйшая школа, 2020. — 588 с. — ISBN 978-985-06-3185-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі МДЭІ імя А. Дз. Сахарава
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мовазнаўцы Беларусі